Мэры Шэлі
Мэры Ўолстанкрафт Шэлі | |
Mary Wollstonecraft Shelley | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Mary Wollstonecraft Godwin |
Нарадзілася | 30 жніўня 1797 |
Памерла | 1 лютага 1851
|
Пахаваная | |
Бацькі | Уільям Годвін[d][4][5] Мэры Ўолстанкрафт[d][4][5][3] |
Сужэнец | Пэрсі Біш Шэлі[4][5][3] |
Дзеці | Clara Everina Shelley[d][5], Ўільям Шэлі[d][6][5], Пэрсі Флёрэнс Шэлі[d][6][5] і Clara Shelley[d][5] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца, паэтка |
Гады творчасьці | 1818—1831 |
Кірунак | рамантызм |
Жанр | кніга вандровак[d], гатычная літаратура[d], Гатычны раман і фантастыка[d] |
Мова | ангельская мова[7] |
Дэбют | «Франкенштэйн, альбо сучасны Прамэтэй» |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Мэры Ўолстанкрафт Шэлі (па-ангельску: Mary Wollstonecraft Shelley; 30 жніўня 1797, Лёндан — 1 лютага 1851) — ангельская паэтка і пісьменьніца рамантычнага жанру.
Яе бацькі — Ўільям Гудвін (лібэральны філёзаф, журналіст-анархіст і атэіст) і Мэры Ўолстканкрафт (вядомая фэміністка, настаўніца і пісьменьніца). Маці памёрла пад час родаў і бацька гадаваў Мэры, разам зь яе сястрой, самастойна. Сама Мэры стала надзвычайна інтэлігентнай, начытанай асобай, цікавілася апошнімі дасягненьнямі навукі асабліва ў галінах хіміі і фізыялёгіі.
У 1814 годзе, ва ўзросьце 17 гадоў, яна пазнаёмілася з выбітным ангельскім паэтам Пэрсі Шэлі, які ў той час быў жанаты і меў двух дачок. Хутка, пад ціскам грамадзкага меркаваньня, яны вырашылі пераехаць у кантынэнтальную Эўропу. Там Мэры пазнаёмілася зь іншым ангельскім паэтам Лордам Байранам.
Першай аповесьцю, якую напісала Мэры Шэлі была аповесьць «Франкенштэйн, альбо сучасны Прамэтэй» (1818 год), натхненьнем для якой былі навуковыя дасьледаваньні ў галіне рэгенэрацыі мёртвай матэрыі.
Акрамя гэтага Мэры Шэлі напісала і іншыя творы:
- Пераўтварэньне (Transformation, 1831)
- Апошні чалавек (The Last Man, 1826)
- Вальпегра (1823)
Памерла Мэры Шэлі ад пухліны мозга 1 лютага 1851 году.
Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Франкенштайн» на беларускую пераклала Марына Дзергачова (Мн.: «Кнігазбор», 2016).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://londonist.com/2011/08/monday-miscellanea-40.php
- ^ Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ а б в Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
- ^ а б в Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English (анг.): Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 974.
- ^ а б в г д е ё Kindred Britain
- ^ а б Lundy D. R. Mary Wollstonecraft Godwin // The Peerage (анг.)
- ^ Shelley, Mary // CONOR.SI
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мэры Шэлі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- «Франкенштэйн, альбо Сучасны Праметэй» (урывак) на prajdzisvet.org