Корнская мова
Корнская | |
Kernowek | |
Ужываецца ў | Вялікабрытаніі |
---|---|
Рэгіён | Корнуэл |
Колькасьць карыстальнікаў | к. 3500 чалавек |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская |
Афіцыйны статус | |
Рэгулюецца | Cornish Language Partnership |
Статус: | 9 Абуджэньне[d][1] |
Пісьмо | лацінскае пісьмо |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | kw |
ISO 639-2(Б) | cor |
ISO 639-3 | cor |
Ко́рнская мо́ва (па-корнску: Kernowek) адносіцца да брыцкае падгаліны кельцкае галіны індаэўрапейскае моўнае сям’і разам з валійскаю, брэтонскаю і вымерлаю кумбрыйскай мовай.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гісторыя корнскае мовы пачынаецца ў 577 годзе, калі ў выніку бітвы пры Дэоргэме паўднёва-заходнія брыты (будучыя корнцы) аказаліся адрэзанымі ад заходніх брытаў (будучых валійцаў). Пасьля заваяваньня Корнуэлу саксамі ў першай палове X стагодзьдзя корнцы працягвалі захоўваць сваю мову, і нават у XVI стагодзьдзі шмат хто зь іх ня ведаў ангельскае.
Адносна таго, ці была корнская мова мёртваю, існуе два меркаваньні. Некаторыя дасьледчыкі сьцьвярджаюць, што корнская мова цалкам выйшла з ужытку ў XVIII стагодзьдзі, і адраджалася наноў ужо зь мёртвага стану. Іншыя лічаць, што асобныя людзі, якія ведалі корнскую ад продкаў, дажылі да моўнага адраджэньня XX стагодзьдзя, і мова, такім чынам, ніколі не памірала, хоць і перажыла пэрыяд крайняга заняпаду.
Напачатку XX стагодзьдзя ў корнцаў прачынаецца цікавасьць да ўласнае мовы ды культуры, пачынаецца моўнае адраджэньне. На дадзены момант корнскаю моваю ў той ці іншай ступені валодаюць каля 3500 чалавек.
Альфабэт і правапіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Корнская мова выкарыстоўвае наступны варыянт лацінскага альфабэту: Aa Bb Cc Dd Ee Ff Gg Hh Ii Jj Kk Ll Mm Nn Oo Pp Rr Ss Tt Uu Vv Ww Yy.
Артаграфія фаналягічная.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Вікіпэдыя мае вэрсію корнскай мовай |