Кастрама
Выгляд
Кастрама | |||||
рас. Кострома | |||||
Іпацьеўскі манастыр | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1152 | ||||
Горад з: | 1152 | ||||
Магдэбурскае права: | ня стану Майборскага права, але места мела шырокае самапраўства | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Кастрамская вобласьць | ||||
Галава адміністрацыі: | Аляксей Васільевіч Сьмярноў[1] | ||||
Плошча: | 144 км² | ||||
Вышыня: | 110 м н. у. м. | ||||
Унутраны падзел: | падзеленае на тры часткі | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 276 064 чал. (2019)[2] | ||||
шчыльнасьць: | 1917,11 чал./км² (2019) | ||||
этнічны склад: | Расейцы | ||||
Тэлефонны код: | +7 4942 | ||||
Паштовы індэкс: | 156XXX | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 57°46′5″ пн. ш. 40°55′37″ у. д. / 57.76806° пн. ш. 40.92694° у. д.Каардынаты: 57°46′5″ пн. ш. 40°55′37″ у. д. / 57.76806° пн. ш. 40.92694° у. д. | ||||
Кастрама | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Старонка места |
Кастрама́ (па-расейску: Кострома) — места (з 1152) ў Расеі стаіць каля ракі Волга, галоўнае места Кастрамской вобласьці, мае прыстань на Волзе. Насельніцтва — 276 064 чал. (2019). Разьмешчанае на адлегласьці 344 км ад Масквы. Плошча места складае 144,5 км². Найменшая паводле колькасьці насельніцтва абласная сталіца ў фэдэральнае акрузе.
Кастрама заснаваная ў 1152 годзе[3], а ў 13 стагодзьдзі стала сталіцаю ўдзельнага княства. Першыя згадкі ў летапісе ў 1213 годзе[4]. Сярэдзіна сучаснага места ў асноўным захавала забудову канца 18 пачатку 19 стагодзьдзяў. Існуюць забудовы сярэднявечча: Іпацьеўскі манастыр, Богаяўленскі-Анастасіі манастыр.
Дзень гораду ў Кастраме адзначаюць у другую суботу жніўня.