Перайсьці да зьместу

Жан Ануй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жан Ануй
Дата нараджэньня 23 чэрвеня 1910(1910-06-23)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 3 кастрычніка 1987(1987-10-03)[1][2][3][…] (77 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак драматург, сцэнарыст, пісьменьнік, рэжысэр
Сябра ў Асацыяцыя сяброў Рабэра Бразыльяка[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0030478
Подпіс Выява аўтографу

Жан Ануй, таксама Ануйль (па-француску: Jean Anouilh; 23 чэрвеня 1910 — 3 кастрычніка 1987) — францускі драматург і сцэнарыст, бачны дзяяч францускай літаратуры XX стагодзьдзя.

Жан Ануй нарадзіўся 23 чэрвеня 1910 году ў невялікай вёсцы каля Бардо ў сям’і краўца і скрыпачкі. Па нацыянальнасьці баскіец.

У 15 гадоў Жан Ануй прыехаў у Парыж, дзе скончыў школу. Пасьля заканчэньня школы некаторы час вывучаў права ў Сарбоне, пісаў кароткія гумарыстычныя сцэнарыі для кіно. У 1928 годзе ён пабраўся з акторкай Манэль Валянтын. З пачатку 30-х гадоў Ануй працуе сакратаром рэжысэра Люі Жувэ.

Ануй памёр у 1987 годзе ва ўзросьце 77 гадоў у сваім доме ў Лязане.