Джэрзі
Джэрзі Bailiwick of Jersey Bailliage de Jersey | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «God Save the Queen» | |||||
Афіцыйная мова | ангельская, француская | ||||
Сталіца | Сэнт-Гэліер | ||||
Найбуйнейшы горад | Сэнт-Гэліер | ||||
Форма кіраваньня | залежная тэрыторыя Лізавета II Стывэн Далтан | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
219-е месца ў сьвеце 116 км² нязначны | ||||
Насельніцтва • агульнае (2007) • шчыльнасьць |
190-е месца ў сьвеце 90 800 2166/км² | ||||
СУП • агульны (2003) • на душу насельніцтва |
167-е месца ў сьвеце £3,6 млрд £40 000 | ||||
Валюта | Фунт стэрлінгаў (GBP) | ||||
Часавы пас • улетку |
CМT (UTC+1) +1 (UTC+1) | ||||
Аўтамабільны знак | GBJ | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .je | ||||
Тэлефонны код | +44 1534 | ||||
Джэ́рзі (па-ангельску: Jersey) — каралеўскае ўладаньне Вялікабрытаніі на востраве Джэрзі, адным з Нармандзкіх астравоў у пратоцы Ля-Манш. Афіцыйна востравам, ад імя каралевы кіруе бэйліф, брытанскія манархі назначаюць і здымаюць бэйліфаў самастойна.
Юрыдычна ў склад тэрыторыі Джэрзі ўваходзяць незаселеныя астравы Мэнк’е і Экрэў. Джэрзі не ўваходзіць у склад Вялікабрытаніі і Эўрапейскага Зьвязу. СУП Джэрзі на аднаго чалавека адзін з самых высокіх у сьвеце.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Востраў далучыў да княства Нармандыі Вільгельм Даўгі Меч у 933 годзе. Яго нашчадак заваяваў Англію ў 1066 годзе і далучыў Ангельшчыну да Нармандзкага каралеўства. Ангельскі кароль страціў усё землі ў Нармандыі ў 1204 годзе, іх заваяваў францускі кароль, але засталася ўлада над Джэрзі, Гернсі і іншымі Нармандзкімі астравамі, якія з гэтага часу кіраваліся праз бэйліфаў. Дзякуючы нэўтральнасьці астравоў, яны багацелі дзякуючы гандлю паміж Ангельшчынай і Францыяй. Нават у нашы дні Джэрзі зьяўляецца адной з самых вядомых афшорных зонаў.
1 траўня 1940 году на Джэрзі высадзіліся гітлераўскія войскі, які капітулявалі толькі 9 траўня 1945 году.
Палітычная сыстэма
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кіраўніком Джэрзі зьяўляецца брытанская каралева, якая кіруе праз бэйліфа. Востраў дзеліцца на 12 акругаў.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плошча вострава складае 112 км². Джэрзі — самы паўднёвы востраў Нармандзкіх астравоў. Клімат умераны, марскі з лагоднымі зімамі і ўмераным летам.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Джэрзі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў