Перайсьці да зьместу

Губаногія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Губаногая мнаганожка

Губаногія (па-лацінску: Chilopoda) — клас чэлясоногія з надклясы мнаганожак (Myriapoda). Жывуць у глебавай падсьцілцы, пад карой дрэў або ў шчылінах паміж камянямі. Усе прадстаўнікі групы — драпежнікі. Захопліваюць і трымаюць здабычу з дапамогай першай пары тулаўных канечнасьцяў (нагасківіцы), унутры якіх разьмешчаныя атрутныя залозы. Яд некаторых прадстаўнікоў небясьпечны для чалавека і можа выклікаць аняменьне і часовы паралюш.

Вядома каля 2800 відаў. Найбольш вядомыя прадстаўнікі: касьцянка (род Lithobius), валасяніца (Scutigera coleoptrata) і скаляпэндры (род Scolopendra).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Губаногіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў