Брыт-поп
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Брыт-поп | |
Стылістычнае паходжаньне | альтэрнатыўны рок, інды-рок, мэдчэстэр, брытанскае нашэсьце |
---|---|
Паходжаньне | раньнія 1990-я, Вялікабрытанія |
Тыповыя інструмэнты | вакал, гітара, бас-гітара, бубны, клявішы |
Папулярнасьць | высокая зь сярэдзіны да канца 1990-х |
Вытворныя формы | Новая хваля новай хвалі, ліён-поп |
Britpop ў Вікісховішчы |
Брыт-поп (па-ангельску: Britpop — жанр альтэрнатыўнага року, адраджэньне дамінавалага гітарнага стылю поп-музыкі 1960-х гадоў на музычнай сцэне Вялікабрытаніі ў 1990-я. Брыт-поп зьявіўся як адказ на папулярны рух грандж. Бацькамі брыт-попу лічацца такія музычныя гурты, як Blur, Oasis і Pulp, якія выпусьцілі свае культавыя альбомы («Parklife», «(What's the Story) Morning Glory?», «Different Class») у 1994—1995 гадох.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1960-я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1960-я гады заснавальнікамі брыт-попа лічаццу The Kinks. Пасьля таго, як з-за рэзкай сацыяльнай афарбоўкі іх тэкстаў групе быў забаронены ўезд у Амэрыку, яны менш, чым іншыя групы брытанскага нашэсьця, датыкаліся з псыхадэліяй, і ў 1966 годзе выпусьцілі першы брытпоп-альбом «Face to Face». Эталёнамі жанру сталі і наступныя дзьве працы музыкаў — «Something Else by the Kinks» і «The Kinks Are the Village Green Preservation Society». Мэлёдыка брыт-попу The Kinks была сумесьсю ангельскага біту ад раньніх The Beatles і музычных традыцыяў мюзік-холу.
1990-я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сучасныя вытокі брыт-попу ляжаць у пост-панку і інды-року (у прыватнасьці такія калектывы, як Stone Roses, Smiths, Charlatans), калі ўсякія валасатыя (і ня вельмі) хлопчыкі вырашылі, што сучаснай музыцы бракуе пачуцьця і пачалі арганізоўваць групы, якія гралі да непрыстойнасьці старамодную музыку ў духу гіповых 60-х. Прынята лічыць, што тэрмін «брыт-поп» упершыню ўжыў журналіст і ўдзельнік панк-групы Goldblade Джон Роб у 1987 годзе. Так ён ахарактарызаваў музыку групы The Stone Roses. У 1997-м слова заслужыла месца ў Оксфардзкім слоўніку ангельскай мовы. Росквіт стылю прыйшоўся на 1994 год, калі Oasis і Blur выпусьцілі свае культавыя плястынкі Definitely Maybe і Parklife. Менавіта гэты год зьяўляецца пераломным у гісторыі рок-музыкі. Пасьля сьмерці лідэра Nirvana Курта Кабэйна асноўная маса прыхільнікаў року раскалоліся на тых, хто застаўся адданы амэрыканскай канцэпцыі, і на тых, хто стаў вітаць брытанскую хвалю. Панаваньне ў сьвеце року ізноў перайшло да Вялікабрытаніі. Амэрыка пакінула за сабой права разьвіваць панк-рок, грандж, пост-грандж, ню-мэтал і г. д. Ужо ў трэцім тысячагодзьдзі брытпоп прызналі і тамака.