АКМ
АКМ | |
---|---|
Тып | аўтамат |
Краіна паходжаньня | СССР |
Гісторыя выкарыстаньня | |
Пэрыяд выкарыстаньня | 1959 — дагэтуль |
Выкарыстаньне | Краіны-эксплюатанты |
Войны | Вайна ў Віетнаме Грамадзянская вайна ў Лаосе Кампучыйска-віетнамскі канфлікт Кітайска-віетнамская вайна Аўганска-савецкая вайна Ірана-іракская вайна Вайна ў Пэрсыдзкім заліве Грамадзянская вайна ў Самалі Югаслаўскія войны Вайна Харватыі за незалежнасьць Басьнійская вайна Першая расейска-чачэнская вайна Другая расейска-чачэнская вайна Вайна ў Аўганістане (2001—2014) Ірацкая вайна Наркавайна ў Мэксыцы Грамадзянская вайна ў Лібіі Грамадзянская вайна ў Нікарагуа Грамадзянская вайна ў Сырыі Вайна на Данбасе |
Гісторыя вытворчасьці | |
Канструктар | Міхаіл Калашнікаў |
Дата стварэньня | 1959 рок |
Вытворца | Канцэрн «Калашнікаў» |
Вытворчасьць | 1959 — дагэтуль |
Адзінак створана | 10 278 300 |
Мадыфікацыі | гл. Варыянты й мадэрнізацыі |
Характарыстыкі | |
Вага | (без набояў / наладкаваны) АКМ: 3,1 / 3,6 кг АКМС: 3,3 / 3,8 кг (без набояў / наладкаваны набойнік) 0,17 / 0,66 (зь лёгкага стопку) 0,33 / 0,82 (сталёвы) 0,26 (багнет-нож бяз ножан)[1] |
Даўжыня | АКМ: 880 / 1020 (з далучаным багнет-нажом) АКМС: 880 / 640 мм (з разгорнутым / згорнутым прыкладам) |
Даўжыня ствала | 415 мм |
Патрон | 7,62×39 мм |
Калібр | 7,62 мм |
Прынцып дзеяньня | адвод парахавых газаў, паваротная засаўка |
Хуткастрэльнасьць | ~600 стр/хв |
Пачатковая хуткасьць кулі: |
910 м/с |
Прыцэльная далёкасьць |
1000 мм |
Найбольшая далёкасьць |
3000 (палёт кулі)[1] 400 (эфэктыўная)[2] |
Від боясілкаваньня | скрынчаты сэктарны набойнік на 30 набояў (можна выкарыстоўваць набойнікі на 75 і 40 набояў ад РКК) |
Прыцэл | адкрыты |
7,62-мм Аўтамат Калашнікава мадэрнізаваны (АКМ, Індэкс ГРАУ — 6П1) — аўтамат, прыняты на ўзбраеньне ў 1959 годзе замест аўтамата АК-47 і ёсьць яго далейшым разьвіцьцём.
Адрозьненьні ад АК
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўныя адрозьненьні АКМ ад папярэдніка:
|
Варыянты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- АКМС (Азначнік ГРАК — 6П4) — варыянт АКМ са згортваюшчымся ўніз пад цаўё мэталічным прыкладам (прыняты на ўзбраеньне загадам міністра абароны СССР №232 ад 7 верасьня 1962 р.). Сыстэма мацаваньня прыкладу была зьмененая ў параўнаньні з АКС. Прыклад прыпадняты для набліжэньня кропкі ўпору да лініі стральбы. Мадыфікацыя распрацаваная адмыслова для дэсантнікаў.
- АКМЛ (6П1Л) — варыянт АКМ, на якім усталёўвалася бакавое мацаваньне тыпу «ластаўчыная сустава» для ўсталёўкі начнога прыцэла НСП-3 і шчылінападобны полымятушыльнік замест штатнага кампэнсатара (полымятушыльнік распрацаваны адмыслова для комплексу «Л» і адрозьніваецца ад полымятушыльнікаў СВД і КК/ККМ; ён быў патрэбны, каб засьцерагаць начны прыцэл ад засьвятленьня выбліскам ад стрэлу). Маса стралковага комплексу АКМЛ з прыцэлам і без набояў — 6,26 кг. Таксама мелася мадыфікацыя са згортваюшчымся прыкладам — АКМСЛ.
- АКМН (6П1Н) — варыянт АКМЛ, што камплектуецца прыцэлам НСП-3А. Мадыфікацыя са згортваюшчымся прыкладам — АКМСН.
- АКМН-1 (6П1Н-1) — варыянт АКМЛ, што камплектуецца прыцэлам НСПУ. Ёсьць мадыфікацыя са згортваюшчымся прыкладам.
- АКМН-2 (6П1Н-2) — варыянт з начным прыцэлам НСПУМ. Ёсьць мадыфікацыя са згортваюшчымся прыкладам.
Характарыстыкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адлегласьці прамога стрэлу з АКМ:
- па грудной постаці — 350 м,
- па бягучай постаці — 525 м.
Засяроджаны агонь вядзецца на адлегласьці:
- па наземным цэлям — до 800 м,
- па паветраным цэлям — до 500 м.
Баявая хуткастрэльнасьць складае:
- пры стральбе адзінкавымі — до 40 стрэлаў у хвіліну,
- пры стральбе чэргамі — до 100 стрэлаў у хвіліну.
Куля захоўвае сваё забойнае дзеяньне на адлегласьці да 1500 м. Дульная энэрґія кулі — 2030 Дж (207 Кіляграм-сіла-мэтар)[1].
Патрабаваньні нармалёвага бою для АКМ:[1]
- усе чатыры прабоіны зьмяшчаюцца ў круг дыямэтрам 15 см;
- сярэдняя кропка трапленьня адхіляецца ад кантрольнае кропкі ня больш чым на 5 см у любым кірунку.
Праверка бою ажыцьцяўляецца стральбою адзінкавымі па праверачнай мішэні альбо чорнаму прамакутніку вышынёю 35 см і шырынёю 25 см, умацаванага на белай тарчы вышынёю 1 м і шырынёю 0,5 м. Адлегласьць стральбы — 100 м, становішча — лежачы з упору, без багнет-нажа, набоі — са звычайнаю куляй, прыцэл — 3.
Паказчыкі сумарнага расьсейваньня куляў са сталёвым сардэчнікам пры стральбе кароткімі чэргамі з прыведзенага да нармалёвага бою АКМ[1]: | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Адлегласьць стральбы, м | Сумарныя верагодныя адхіленьні па вышыні, см | Сумарныя верагодныя адхіленьні па бакам, см | Сэрцавіныя палосы па вышыні, см | Сэрцавіныя палосы па бакам, см | Энэрґія кулі, Дж | |
100 | 8 | 11 | 24 | 34 | 1540 | |
200 | 15 | 22 | 46 | 68 | 1147 | |
300 | 23 | 33 | 70 | 101 | 843 | |
400 | 31 | 44 | 95 | 135 | 618 | |
500 | 39 | 56 | 119 | 171 | 461 | |
600 | 47 | 67 | 144 | 205 | 363 | |
700 | 55 | 78 | 169 | 239 | 314 | |
800 | 64 | 90 | 196 | 275 | 284 |
Дзе сумарнае адхіленьне — палова шырыні цэнтральнае паласы расьсейваньня, якая ўмяшчае 50% усіх трапленьняў, а сэрдавіная палоса — палоса расьсейваньня, якая зьмяшчае ў сабе 70 % трапленьняў.[4] Сумарнае адхіленьне ўключае ў сябе адхіленьні куляў й сярэдніх кропак трапленьня[1].
Дзякуючы ўжытым паляпшэньням зьменшылася расьсейваньне па вышыні трапленьняў адносна АК. Напрыклад, сумарныя адхіленьні на адлегласьці 800 м (вэртыкальнае й па шырыні):
Для параўнаньня:
Зброя | Боепрыпас | Маса набоя | Маса наладкаванага набойніка | Максымальная колькасьць боепрыпасаў на 10 кг |
---|---|---|---|---|
AK-47 (1949) | 7,62×39 мм | 16,2 г | 30 наб. набойнік — 0,82 кг | 12 набойнікаў — 9,2 кг на 360 набояў[8] |
M14 (1959) | 7,62×51 мм НАТО | 25,4 г | 20 наб. набойнік — 0,75 кг | 13 набойнікаў — 9,7 кг на 280 набояў[8] |
AKМ (1959) | 7,62×39 мм | 16,2 г | 30 наб. набойнік — 0,66 кг[1] | 15 набойнікаў — 9,9 кг на 450 набояў |
M16 (1962) | 5,56×45 мм НАТО (.223 Remington) | 11,8 г | 20 наб. набойнік — 0,32 кг | 31 набойнікаў — 9,93 кг на 620 набояў[8] |
Будова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]АКМ складаецца з такіх аснаўных часткаў і мэханізмаў:
- руля з рульнаю скрынкаю, прыцэльным прыстасаваньнем і прыкладам;
- кампэнсатар (у мадэлях з 60-х рокаў)[9];
- вечка рульнае скрынкі;
- засаўная рама з ґазавым поршням;
- засаўка;
- зваротны мэханізм;
- ґазавая трубка з рульнаю накладкаю;
- ударна-спускавы мэханізм;
- цаўё;
- набойнік;
- багнет-нож.
У камплект АКМ ўваходзяць: прыналежнасьць (шомпал, праціркі, ёршык, зашрубка, выбівачка, шпілька, пянал і масьлянка), дзяга й торба для пераносу набойнікаў. У камплект АКМС дадаткова ўваходзіць чахол для аўтамата з кішэньню для набойніка.
Прыцэльныя прыстасаваньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыцэльнае прыстасаваньне АКМ складаецца з крупкі й прыцэлу, які складаецца з калодкі прыцэлу, плястынчастае пружыны, прыцэльнае ліштвы й хамуціка. На прыцэльнай ліштве нанесеная шкала зь дзяленьнямі ад 1 да 10 (далёкасьць стральбы ў сотнях мэтраў) і букваю «П» (сталая ўсталёўка прыцэла, адпаведная прыцэлу 3).
Да аўтаматаў пазьнейшых выпусках дадаецца прыстасаваньне для стральбы ўночы (самасьвятлівая насадка), што складаецца з адкіднога цэліка з шырокім праёмам (усталёўваецца на прыцэльнай ліштве) і шырокай крупкі (апранаецца на крупку зброі зьверху), на якія нанесеныя кропкі, якія сьвецяцца. Дадзенае прыстасаваньне не аддзяляецца падчас эксплюатацыі — пры стральбе ўдзень крупка і цэлік адкідаюцца ўніз, не замінаючы карыстацца стандартнымі прыцэльнымі прыстасаваньнямі.
Прынцып дзеяньня аўтаматыкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праца аўтаматыкі АКМ заснаваная на выкарыстаньні энэрґіі парахавых ґазаў, што адводзяцца з канала рулі. Пры стрэле частка парахавых ґазаў, што выштурхваюць кулю, накіроўваецца праз адтуліну ў сьценцы рулі ў ґазавую камэру, цісьне на пярэднюю сьценку ґазавага поршня, адкідваючы поршань і засаўную раму з засаўкаю ў задняе становішча. Засаўка адчыняе канал рулі, ціск парахавых газаў выцягвае з патроньніка набойніцу й выкідвае яе вонкі. Засаўная рама сьціскае зваротную спружыну і ставіць цынгель на напяцьцё аўтаспуску.
Пад дзеяньнем зваротнага мэханізму засаўная рама з засаўкаю вяртаюцца ў пярэдняе становішча. Засаўка дасылае новы набой у патроньнік і зачыняе канал рулі. Засаўная рама выводзіць шаптала аўтаспуску з-пад напяцьця аўтаспуску цынгеля.
Замыканьне засаўкі ажыцьцяўляецца паваротам направа і, як вынік, заходам яго баявых выступаў за баявыя ўпоры рульнае скрынкі.
Разборка й зборка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Парадак няпоўнае разборкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Няпоўная разборка азтамата праводзіцца для чысткі, змазкі й агляду ў такім парадку:
- Адлучыць набойнік.
- Праверыць, ці няма набоя ў патроньніку, для чаго адпусьціць засьцерагальнік уніз, паставіўшы яго ў становішча «АВ» (аўтаматычны) ці «ОД» (адзінкавы агонь), адвесьці за дзяржальню засаўную раму назад, агледзіць патроньнік, адпусьціць дзяржальню засаўное рамы і спусьціць цынгель з баявога напяцьця.
- Выняць пянал з прыладамі з гнязда прыклада.
- Адлучыць шомпал.
- Адлучыць вечку рульнае скрынкі.
- Адлучыць зваротны мэханізм.
- Адлучыць засаўную раму з засаўкаю ад рульнае скрынкі.
- Адлучыць засаўку ад засаўное рамы.
- Адлучыць ґазавую трубку з рульнаю накладкаю.
Парадак зброкі пасьля непоўнае разборкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Далучыць ґазавую трубку з рульнаю накладкаю да рулі.
- Далучыць засаўку да засаўное рамы.
- Далучыць засаўную раму з засаўкаю да рульнае скрынкі.
- Далучыць зваротны мэханізм.
- Далучыць вечку рульнае скрынкі.
- Спусьціць цынгель з баявога напяцьця й паставіць на засьцерагальнік: націснуць на спускавы гачок і падняць перамыкач уверх да адмовы.
- Далучыць шомпал.
- Укласьці пянал у гняздо прыклада.
- Далучыць набойнік да аўтамата.
Поўная разборка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Поўная разборка ладзіцца для чысткі пры моцным забруджваньні, пасьля знаходжаньня аўтамата пад дажджом ці ў сьнезе, пры пераходзе на новую змазку або рамонце ў такім парадку:
- Няпоўная разборка;
- Разабраць набойнік;
- Разабраць зваротны мэханізм;
- Разабраць засаўку;
- Разабраць ударна-спускавы мэханізм;
- Адлучыць цаўё.
Зборка пасьля поўнае разборкі ажыцьцяўляецца ў адваротным парадку.
Улетку (пры тэмпэратуры вышэй за +5 °C) неабходна выкарыстоўваць стральбовую змазку й РЧР (раствор чысткі рулей), а ўзімку (ад +5 °C да — 50 °C) — вадкую стральбовую змазку (для змазкі й ачысткі ад нагару), старанна выдаліўшы (прамыўшы ўсе мэталічныя часткі ў вадкай стральбовай змазцы й абцёршы іх чыстым рызьзём) перад гэтым летнюю змазку. Для захоўваньня на складзе на працягу доўгага часу аўтамат змазваецца вадкаю стральбоваю змазкаю, загортваецца ў адзін пласт інгібітованае, а потым у адзін пласт парафінаванае паперы.
Краіны-эксплюатанты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ААЭ [10]
- Азэрбайджан[10]
- Альбанія[10]
- Альжыр [10]
- Ангола [10]
- Армэнія[10]
- Аўганістан[11]
- Банглядэш[10]
- Батсвана [10]
- Баўгарыя[10]
- Беларусь[10]
- Босьнія і Герцагавіна[10]
- Буркіна-Фасо
- Бурундзі
- Бэнін [10]
- Віетнам[10]
- Вугоршчына: Варыянт AK-63.[10]
- Габон [10]
- Гаяна [10]
- Гвінэя[10]
- Гвінэя-Бісаў [10]
- Грузія[10]
- Джыбуці [11]
- ДР Конга[10]
- Емэн [10]
- Замбія [10]
- Зымбабвэ [10]
- Ізраіль[10]
- Індыя[10]
- Ірак [10]
- Іран[10]
- Каба-Вэрдэ [10]
- Казахстан[10]
- Камбоджа [10]
- Каморскія выспы [10]
- Камэрун
- Катар [10]
- КНДР : Варыянт Тып 68.[10]
- Конга [10]
- Куба[10]
- Кыргыстан [11]
- Лаос [10]
- Латвія[10]
- Лесота [10]
- Летува[10]
- Лібан
- Лібія [10]
- Лібэрыя [10]
- Мадагаскар [10]
- Мазамбік [10]
- Паўночная Македонія[10]
- Малдова[10]
- Малі [10]
- Манголія [10]
- Марока[10]
- НДР: Варыянт MPi-KM.[12]
- Пакістан: Варыянт Тып 56.[10]
- Польшча[12]
- Пэру [10]
- Расея: Знаходзяцца ў абмежаваным выкарыстаньні, з 1974 року замяняюцца на АК-74.[10]
- Руанда
- Румынія: Варыянт PM md. 63.[10]
- Самалі [10]
- Сан-Тамэ і Прынсыпі [10]
- Саудаўская Арабія
- Славенія[10]
- Судан[10]
- Сурынам [10]
- СФРЮ: Варыянт Zastava M70.[13]
- Сырыя [10]
- Сьера-Леонэ [10]
- Сэйшэльскія выспы [10]
- Сэрбія [10]
- Таджыкістан [10]
- Танзанія [10]
- Тога [10]
- Туркмэністан [10]
- Турэччына[10]
- Узбэкістан [10]
- Украіна [10]
- Фінляндыя : Выкарыстоўваюцца як імпартныя клёны (напрыклад, кітайскі Тып 56 пад пазначэньнем RK 56 TP і ўсходненямецкі MPi-KM пад пазначэньнем RK 72) разам з ўласнымі распрацоўкамі на ґрунце АКМ (Rk 62).[14]
- Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка [10]
- Чад [10]
- Эгіпет: Варыянт Misr.[15][16][17][18][19]
- Экватарыяльная Гвінэя [10]
- Эрытрэя [10]
- Эстонія [10]
- Этыёпія [11]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е ё ж з Наставление по стрелковому делу. 7,62-мм модернизированный автомат Калашникова (АКМ и АКМС). — 3-е изд. — М.: Воениздат, 1983. — 160 с., ил.
- ^ Персональный сайт — АВТОМАТ КАЛАШНИКОВА АК74м
- ^ Благовестов А. И. То, из чего стреляют в СНГ: Справочник стрелкового оружия/Под общей редакцией А. Е. Тараса.- Мн.: «Харвест», 1999 г. — 656 с. «Коммандос». ISBN 985-433-521-6
- ^ Основы огневой подготовки
- ^ Наставление по стрелковому делу. 7,62-мм автомат Калашникова (АК). — 2-е изд. — М.: Воениздат, 1958. — 160 с., ил.
- ^ Наставление по стрелковому делу. 7,62-мм ручной пулемёт Дегтярева (РПД). — 2-е изд. — М.: Воениздат, 1957. — 152 с., ил.
- ^ Наставление по стрелковому делу. 7,62-мм самозарядный карабин Симонова (СКС). — 2-е изд. — М.: Воениздат, 1962. — 136 с., ил. — С. 131.
- ^ а б в Future Weapons. — New York, NY, USA: Berkley Publishing Group. — ISBN 978-0-425-21215-8
- ^ Опис АК, АКС, АКМ і АКМС (рас.). world.guns.ru. Праверана 23 красавіка 2018 г.
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан ао ап ар ас ат ау аф ах ац ач аш аэ аю ая ба бб бв бг бд бе бё бж бз бі бк бл бм бн бо бп бр Jones, Richard D. Jane's Infantry Weapons 2009/2010. Jane's Information Group; 35 edition (January 27, 2009). ISBN 978-0-7106-2869-5.
- ^ а б в г Rottman, Gordon (2011). The AK-47 Kalashnikov series assault rifles. Great Britain: Osprey Publishing. ISBN 978-1-84908-461-1.
- ^ а б Modern Firearms – AK-47 AKM. World.guns.ru. Retrieved on 2014-04-20.
- ^ Automatic Weapon Family – cal. 7.62x39mm. Zastava-arms.co.rs. Архіўная копія ад June 24, 2009 г.
- ^ Puolustusvoimat: Kalustoesittely. Mil.fi (2009-05-20). Праверана 2009-11-20 г.
- ^ Maadi Company for Engineering Industries (Factory 54) Special Weapons Facilities – Egypt. Fas.org. Праверана 2009-11-20 г.
- ^ John Pike (2005-04-27) Maadi Company for Engineering Industries (Factory 54). Globalsecurity.org. Праверана 2009-11-20 г.
- ^ Exhibits Page 16. Avtomats-in-action.com. Праверана 2009-11-20 г. Архіўная копія ад 25 December 2009 г.
- ^ Jeff Freeman Egyptian Rifles. Home.comcast.net. Праверана 2009-11-20 г. Архіўная копія ад 2009-02-07 г.
- ^ Search the Small Arms Survey Website and Resources [Results for Misr]. Graduate Institute of International and Development Studies. Праверана 17 June 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]АКМ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў