Аўгмэнтатыў
павелічальна-ўзмацняльнае слова або форма слова
Аўгмэнтатыў (ад лац. augmen — павелічэньне, узвышэньне), або павелічэньне — павелічальна-ўзмацняльнае слова або форма слова. Процілегласьць дымінутыву. Выкарыстоўваецца (галоўным чынам у гутарковай мове) для наданьня большай выразнасьці, нэгатыўнай ці пазытыўнай афарбоўкі.
У беларускай мове
рэдагавацьУ беларускай мове павелічэньне ўтвараецца дзякуючы наступным суфіксам[1]:
- -іска, -ыска[2][3][a] (прыклады: Зірнуў у вакно — аж там за сталом сям’іска… сядзіць, можа, чалавек дваццаць. Кузьма Чорны; вятрыска — рэзкі, халодны, сільны вецер, камяніска — вялікая камень, агніска — вялікае вогнішча)
- -ішча, -ышча[3][a] (прыклады: дамішча — вялікі дом; вятрышча — тое ж, што і вятрыска)
- -эн, -ен (прыклады: страшэнны, дабрэнны, багаценны)
- -эч, -еч (прыклады: халадэча, галаднеча)
- -эзн[4] (прыклады: высачэзны, таўшчэзны, велічэзны)
- -дл[5] (прыклады: гультаідла, страшыдла)
- -уг-а, -юг-а (прыклады: вятруга, зьвяруга, ваўчуга)
Таксама ў беларускай мове аўгмэнтатыў можа ўтварацца дзякуючы[6]:
Ва ўкраінскай мове
рэдагавацьВа ўкраінскай мове аўгмэнтатыў утвараецца пры дапамозе:
- афіксаў -ище, -ища (прыклады: вітер — вітрище)
- суфіксу -ен (Л. Глібаў: «Аж суне Вовк — такий страшенний / та здоровенний»)
- падвоеныя прыстаўкі (А. Рызнічанка: «Стоптала копитами татарва / Угіддя руські й діточок маленьких. / Попогуляла шабелька крива / По їхніх татах і по їхніх неньках»)
Утвараецца таксама з дапамогай эпэнтэзы (грэцк. epenthesis — устаўка), гэта значыць зьяўлення ў складзе слова дадатковага гука, у прыватнасьці «о» (А. Рызнічанка: «Сокира щугоне униз, / І череп, ніби диня, репне»).
У расейскай мове
рэдагавацьУ расейскай мове аўгмэнтатыў утвараецца пры дапамозе афіксаў:
- -ище, -ища (прыклады: хвост — хвостище; дом — домище; сила — силища, красота — красотища)
Заўвагі
рэдагаваць- ^ а б Мнагазначныя па сваёй прыродзе суфіксы -іск-а (-ыск-а), -ішч-а (-ышч-а) у беларускай мове могуць служыць як для надання формаў ацэнкі назоўнікам усіх родаў (нага – нажышча, слон – сланішча, акно – акнішча), так і для ўтварэння назоўнікаў ніякага роду са значэннем месца (стаговішча, баёвішча, крынічышча, замчышча), часткі прылады (сякерышча), працэсаў (гульбішча) і інш.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://www.svaboda.org/a/29645897.html
- ^ Гэты суфікс мае праславянскае паходжаньне. https://xn--d1ag.xn--e1a4c/pub/knihi.com/%D0%9F%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D0%BB%20%D0%A1%D1%86%D1%8F%D1%86%D0%BA%D0%BE/%D0%9A%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0%20%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D1%8B/Sciacko.Kultura_movy.pdf
- ^ а б https://uploads.philology.by/fp/rs_2011_5.pdf
- ^ https://digilib.phil.muni.cz/_flysystem/fedora/pdf/127156.pdf
- ^ Гэты суфікс ёсьць запазычаньнем з польскае мовы
- ^ https://digilib.phil.muni.cz/_flysystem/fedora/pdf/127156.pdf