Спонсары Fedora
Праект Fedora ганарыцца тым, што фундатарамі праекту з'яўляюцца наступныя арганізацыі.
Кампанія Red Hat, Inc. з'яўляецца асноўным спонсарам праекту Fedora. Red Hat дае праекту Fedora шырокі спектр рэсурсаў, уключаючы падтрымку штатных супрацоўнікаў, інфраструктуру, абсталяванне і прапускную здольнасць, фінансаванне мерапрыемстваў і юрыдычныя кансультацыі.
Жадаеце стаць фундатарам Fedora?
Каб стаць спонсарам нашай канферэнцыі Flock to Fedora, глядзіце аб'яву або пішыце [email protected].
Каб люстраваць рэпазіторыі, глядзіце старонку люстэркавання або звяжыцеся з [камандай інфраструктуры](https://docs.fedoraproject.org/en-US/infra/ #_adjacent ).