Die Brücke
Выгляд
Die Brücke | |
---|---|
Дата заснавання / стварэння | 7 чэрвеня 1905 |
Заснавальнік | Фрыц Блейль, Erich Heckel[d], Эрнст Людвіг Кірхнер і Карл Шміт-Ротлуф |
Мастацкі кірунак | expressionism[d] |
Краіна | |
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы | |
Наступны ў спісе | Dresdner Sezession[d] |
Дата заканчэння | 1913 |
Быў натхнёны | Альбрэхт Дзюрэр, Маціяс Груневальд, Лукас Кранах Старэйшы і прымітывізм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Мост» (ням.: Die Brücke) — аб’яднанне мастакоў, заснаванае 7 чэрвеня 1905 года ў Дрэздэне студэнтамі архітэктурнага факультэта Вышэйшага тэхнічнага вучылішча Эрнстам Людвігам Кірхнерам, Эрыхам Хекелем, Карлам Шміт-Ротлуфам і Фрыцам Блейлем. «Мост» ставіў сваёй мэтай «прыцягнуць да сябе ўсе рэвалюцыйныя і наватарскія элементы». Мастакі «Моста», у лік якіх уваходзілі таксама Ота Мюлер і Макс Пехштэйн, былі яскравымі прадстаўнікамі нямецкага экспрэсіянізму ў жывапісе і асабліва ў гравюры на дрэве.