10 кастрычніка
Выгляд
← кастрычнік → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
28 | 29 | 30 | 31 | |||
2024 |
10 кастрычніка — дзвесце восемдзесят трэці (дзвесце восемдзесят чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 1702: Капітуляцыяй абаронцаў горада скончылася аблога Быхава, якая праводзілася казакамі і войскам ВКЛ у час Паўночнай вайны.
- 1710: Падчас Паўночнай вайны рускія войскі ўзялі Рэвель (зараз Талін)
- 1794: У баі пад Мацяёвіцамі быў цяжка паранены і трапіў ў расійскі палон Тадэвуш Касцюшка.
- 1799: Прыбыццем рускай арміі на чале з А. В. Суворавым у аўстрыйскі горад Фельдкірх скончыўся Швейцарскі паход.
- 1846: Уільям Ласел адкрыў спадарожнік Трытон.
- 1874: Сэру Эпеніса Такамбау, першы кароль Фіджы, перадаў уладу брытанскай каралеве Вікторыі.
- 1923: Здзейснены партызанскі напад на цягнік каля станцыі Слаўнае.
- 1939: Вільня і частка Віленскай вобласці БССР перададзены Літве.
- 1949: На ГАЗе сышла з канвеера апошняя «палутарка».
- 1964: У Токіа пачаліся XVIII Летнія Алімпійскія гульні.
- 1970: Абвешчана незалежнасць Фіджы.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 867: Лі Сыюань, 2-і імператар Позняй Тан
- 1684: Антуан Вато, французскі мастак
- 1731: Генры Кавендыш, англійскі фізік і хімік
- 1796: Міхаіл Без-Карніловіч, беларускі гісторык, краязнавец, этнограф, вайсковы тапограф (пам. 19.1.1862)
- 1813: Джузэпэ Вердзі, італьянскі кампазітар (пам. 27.1.1901)
- 1821: Міхаіл Аўдзееў, рускі пісьменнік і крытык (пам. 1876)
- 1834: Алексіс Ківі, фінскі пісьменнік (пам. 31.12.1872)
- 1861: Фрыцьёф Нансен, нарвежскі палярны даследчык (пам. 13.5.1930)
- 1863: Уладзімір Обручаў, рускі геолаг, географ, пісьменнік-фантаст, акадэмік АН СССР (пам. 19.6.1956)
- 1895: Лінь Юйтан, кітайскі пісьменнік (пам. 26.3.1976)
- 1901: Альберта Джакамеці, швейцарскі мастак, скульптар
- 1906: Р. К. Нараян, індыйскі пісьменнік (пам. 13.5.2001)
- 1913: Клод Сімон, французскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (пам. 6.7.2005)
- 1930: Гаральд Пінтэр, брытанскі драматург, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (пам. 24.12.2008)
- 1957: Леанід Дранько-Майсюк, беларускі паэт
- 1970: Зільке Краўсхаар-Пілах, нямецкая саначніца
- 1990: Якуб Вадлейх, чэшскі лёгкаатлет
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 19: Германік, рымскі военачальнік
- 1783: Людвік Грынцэвіч, архітэктар эпохі позняга барока (нар. 1717)
- 1797: Агуй, кітайскі военачальнік
- 1825: Дзмітрый Бартнянскі, рускі кампазітар (нар. 28.10.1751)
- 1834: Томас Сэй, амерыканскі энтамолаг
- 1837: Шарль Фур'е, французскі філосаф
- 1867: Ігнат Легатовіч, беларускі паэт (нар. 10.8.1796)
- 1875: Аляксей Талстой, рускі пісьменнік, член Пецярбургскай АН
- 1910: Вілем Марыс, галандски мастак
- 1938: Адам Бабарэка, беларускі пісьменнік і крытык (нар. 14.10.1899)
- 1942: Райманд Куль, эстонскі дырыжор
- 1977: Леа Грундзіг, нямецкая мастачка
- 1985: Юл Брынер, амерыканскі акцёр
- 1989: Вера Мікалаеўна Пола, Народная артыстка Беларусі (пам. 7.2.1901)