Шаблон:Падзеі 23 верасня
Выгляд
- Саудаўская Аравія — Нацыянальны дзень (1932).
- 867: Васілій I арганізаваў забойства візантыйскага імператара Міхаіла III, заняў ягоны трон і заснаваў Македонскую дынастыю.
- 1122: Заключаны Вормскі канкардат — пагадненне паміж рымскім Папам Калікстам II і імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрыхам V.
- 1608: Атрады Яна Пятра Сапегі і Аляксандра Лісоўскага пачалі аблогу Троіца-Сергіева манастыра.
- 1648: У бітве пад Піляўцамі войскі Багдана Хмяльніцкага і Крымскага ханства перамаглі войска Рэчы Паспалітай.
- 1771: Расійскае войска на чале з Аляксандрам Суворавым перамагло войска канфедэратаў пад камандаваннем Міхала Агінскага ў бітве пры Сталовічах.
- 1793: Скончыўся Гродзенскі сойм — апошні сойм Рэчы Паспалітай.
- 1846: Адкрыта планета Нептун.
- 1939: Памёр Зігмунд Фрэйд, аўстрыйскі псіхіятр.
- 1916: У Вільні скончыліся першыя беларускія настаўніцкія курсы.
- 1944: Горад Талін вызвалены ад нацысцкіх захопнікаў.