Цытата
Выгляд
Цытата — літаральная вытрымка з якога-небудзь твора ці дакумента. Цытата выкарыстоўваецца для падмацавання выкладзенай думкі аўтарытэтным выказваннем, як найбольш дакладная па сэнсе яе фармулёўка. Цытата - прыналежнасць ў асноўным да навуковай (пераважна гуманітарнай) і афіцыйна-дзелавой мовы, дзе яна пазначаецца двукоссямі або вылучаецца шрыфтам і забяспечваецца спасылкай на крыніцу. Пры цытаванні дапушчальна мадэрнізаваць арфаграфію і пунктуацыю, апускаць слова (словы), пазначаючы пропуск шматкроп'ем, калі думка аўтара не скажаецца.