Перайсці да зместу

Харку (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Харку
эст.: Harku
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 0,9 м
Даўжыня
  • 2 км
Шырыня 1,16 км
Плошча 1,638 км²
Аб’ём 453 600 гектаметр кубічны
Найбольшая глыбіня 2,5 м
Размяшчэнне
Краіна  Эстонія
Харку (Эстонія)
Харку
Харку
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Возера Харку (эст. Harku järv) знаходзіцца на захадзе Таліна, у раёне Хааберсці, у 3 км ад мора. Плошча возера — 1,638 км², глыбіня да 2,5 метраў.

Да нашай эры на месцы возера Харку было Балтыйскае мора, але ў сувязі з пад'ёмам зямной паверхні мора адступіла, і ўтварылася возера. Вада ў возеры багатая кіслародам, на дне возера двух-трохметровы слой глею. Возера Харку прыцягвае рыбакоў, бо ў возеры водзіцца лешч, плотка, акунь, шчупак, лінь і іншыя віды рыб. Возера таксама прыцягвае аматараў купання і заняцця водным спортам. Калі возера пакрыта тоўстым слоем лёду, людзі прыходзяць сюды катацца на каньках ці лавіць рыбу.