Панджабцы
Панджабцы | |
---|---|
Колькасць | 110-120 млн чал |
Рассяленне |
Пакістан — 76 335 300 чал |
Этнічныя мовы | панджабі (большасць), хіндзі, лахнда, урду |
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) | іслам, сікхізм, індуізм |
Блізкія этнасы | іранскія народы |
Панджа́бцы, пенджабцы (панджаб.: ਪੰਜਾਬੀ ਲੋਕ) (پنجابی) — асноўнае насельніцтва геаграфічнай і гістарычнай вобласці Пенджаб (пакістанскім штаце Пенджабе і на тэрыторыі індыйскіх штатаў Пенджаб і Хар’яна). Таксама маюць вялікія дыяспары ў Еўропе, Амерыцы, Азіі, Блізкім Усходзе і Афрыцы. Колькасць — 110—120 млн чал.
Большая частка панджабцаў размаўляе на мове панджабі (індаіранская галіна індаеўрапейскай сям'і моў), меншая (сікхі) — на хіндзі (у Індыі), на дыялектах лендзі (лахнда) і мове ўрду (у Пакістане). У Пакістане панджабцы вызнаюць іслам, а ў Індыі галоўным чынам — сікхізм ці індуізм.
Этнагенез народа разнастайны; з найстаражытных часоў у яго склад уліваліся прышлыя групы насельніцтва, якія асядалі тут у сувязі з арыйскімі, шакскімі (скіфскімі), арабскімі і іншымі нашэсцямі. Вялікі ўклад у фарміраванне панджабцаў унеслі джаты, раджпуты і гуджары. З 3 тысячагоддзя да н.э. панджабцы праславіліся як заснавальнікі магутных дзяржаў (Таксіла і інш.).
Галоўным чынам панджабцы — земляробы (галоўная сельскагаспадарчая культура — пшаніца на арашаных землях); развіты ткацтва, ганчарны промысел, выраб дываноў і мастацкая разьба па дрэве. Характэрнае жыллё ў вёсках — дом з сырцовай цэглы з плоскім дахам. Сярод панджабцаў параўнальна шмат кваліфікаваных рабочых і прадстаўнікоў тэхнічнай інтэлігенцыі, асабліва гэта характэрна для Індыі. Працэнт пісьменных у абедзвюх краінах рассялення значна вышэйшы, чым у суседніх народаў.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Гусева Н. Р. Панджабцы // Народы и религии мира / Глав. ред. В. А. Тишков. — М.: Большая Российская Энциклопедия, 1999. — С. 408-409.
- Кудрявцев М. К. Панджабцы // Большая советская энциклопедия / Глав. ред. А. М. Прохоров. Т. 19. — М.: Советская Энциклопедия, 1975. — С. 143.
- Народы Южной Азии. — М., 1963.