Перайсці да зместу

Мікалай Сямёнавіч Арэхва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мікалай Арэхва)
Мікалай Сямёнавіч Арэхва
Дата нараджэння 24 лістапада 1902(1902-11-24) ці 11 (24) лістапада 1902
Месца нараджэння
Дата смерці 1990 ці 16 ліпеня 1990(1990-07-16) (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці палітык, гісторык
Месца працы
Партыя
Узнагароды
ордэн «Крыж Грунвальда» III класа залаты крыж Заслугі
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР

Мікалай Сямёнавіч Арэхва (11 (24) лістапада 1902, в. Баруны, Ашмянскі павет, Віленская губерня, цяпер Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць — 16 ліпеня 1990, Мінск) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, гісторык. Заслужаны работнік культуры БССР (1981).

Удзельнік грамадзянскай (ваяваў супраць войск Юдзеніча) і польска-савецкай войнаў. У пачатку 1920-х — сакратар Наўгародскага павятовага і губернскага камітэтаў РКСМ. З верасня 1923 года ў апараце ЦК РКСМ. У 1924 годзе — старшыня Часовага Беларускага Бюро ЦК РКСМ, абраны першым сакратаром ЦК КСМБ. Член ЦВК БССР (1924). Са студзеня 1925 года на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі: сакратар Віленскага акруговага камітэта, член ЦК КПЗБ. У сакавіку 1926 года арыштаваны польскай дэфензівай. 5 гадоў знаходзіўся ў турмах Польшчы. У 1934—1935 гадах узначальваў Краявы сакратарыят ЦК КПЗБ. З мая 1935 года — член Бюро, з ліпеня 1936 года — прадстаўнік ЦК КПЗБ пры арганізацыйным апараце ЦК Кампартыі Польшчы ў Празе.

Са снежня 1939 года жыў у СССР. Падчас Другой сусветнай вайны ў Войску Польскім. З 1945 у апараце Міністэрства грамадскай бяспекі Польскай Народнай Рэспублікі. З 1956 года ў Мінску, у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ, у якім працаваў старшым навуковым супрацоўнікам да 1984.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар шматлікіх публікацый па гісторыі рэвалюцыйнага нацыянальна-вызваленчага руху, Камуністычнай партыі і камсамола. Адзін з аўтараў калектыўнай працы «Рэвалюцыйны шлях Кампартыі Заходняй Беларусі (1921—1939 гг.)» (Мн., 1966), складальнік і рэдактар зборнікаў дакументаў і матэрыялаў «Барацьба працоўных Заходняй Беларусі за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне і ўз’яднанне з БССР» (т. 1—2, Мн., 1962—1972), зборнікаў успамінаў «У суровыя гады падполля» (Мн., 1958), «Гады выпрабаванняў і мужнасці» (Мн., 1973) і інш.

  • Рэвалюцыйны рух у Заходняй Беларусі ў гады белапольскай акупацыі. Мн., 1958;
  • К вопросу об истории Коммунистической партии Западной Белоруссии // Коммунист Белоруссии. 1957. № 8;
  • Пример служения народу // Коммунист Белоруссии. 1963. № 9 (разам з А. М. Мацко);
  • Накануне II съезда КПЗБ // Годы испытаний и мужества. Мн., 1973;
  • Дела и люди КПЗБ. Мн., 1983.

Зноскі