Кантон 10
Кантон 10 | |||||
---|---|---|---|---|---|
басн.: Kanton 10 харв.: Kanton 10, Hercegbosanska županija сербск.: Кантон 10 | |||||
|
|||||
Краіна | Боснія і Герцагавіна | ||||
Статус | Кантон | ||||
Уваходзіць у | Федэрацыю Босніі і Герцагавіны | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Ліўна | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Таміслаўград, Дрвар | ||||
Дата ўтварэння | 12 чэрвеня 1996 | ||||
Прэм’ер-міністр | Іван Ёзіч | ||||
Афіцыйныя мовы | баснійская, харвацкая і сербская | ||||
Насельніцтва (2013) |
84 127 (8-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 17,05 чал./км² (10-е месца) | ||||
Плошча |
4 934,9 км² (1-е месца) |
||||
Часавы пояс | UTC+2 | ||||
Код ISO 3166-2 | BA-10 | ||||
Тэлефонны код | 387 | ||||
Інтэрнэт-дамен | .ba | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кантон 10 (басн.: , харв.: і сербск.: Kanton 10, Кантон 10 ), вядомы таксама ва ўжытку праз харватаў, як Герцагбасанскi кантон (харв.: Hercegbosanska županija) — адзін з дзесяці Кантонаў Федэрацыі Босніі і Герцагавіны. Адміністрацыйны цэнтр кантона змяшчаецца ў горадзе Ліўна.
Скаладаецца з градскай абшчыны Ліўна, і яшчэ пяці абшчын — Босанска-Грахава, Дрвар, Гламач, Купрэс, Таміслаўград.
Кантон 10 створаны Законам аб федэральных адзінках (кантонах) ад 12 чэрвеня 1996 года разам з астатнімі кантонамі Федэрацыі Босніі і Герцагавіны.
Значную частку насельніцтва складаюць каталікі, якія адносяць сябе да харватаў. Яны пераважаюць у паўднёвай частцы кантона. Сербы з’яўляюцца асноўнай народнасцю ў трох з шасці абшчын кантона, менавіта ў паўночнай яго частцы — Босанска-Грахава, Дрвар, Гламач. Да падзей другой паловы 1995 года cербы складалі большасць і ў Купрэсе. У выніку перапісу 2013 году было пацверджана, што Кантон 10, з’яўляючыся самым вялікім па плошчы сярод кантонаў Федэрацыі Босніі і Герцагавіны (18,89 % плошчы Федэрацыі, ці 9,64 % ўсёй Босніі і Герцагавіны цалкам), у той жа час самы рэдканаселены з паказчыкам 17 чал./км². І толькі восьмы па колькасці жыхароў, што ў значнай ступені звязана з падзеямі другой паловы 1995 года, вынікам якіх стала скарачэнне сербскага насельніцтва абшчын у некалькі разоў з прычыны масавага сыходу на тэрыторыі, што засталіся пад кантролем Рэспублікі Сербскай.