Багз Бані
Багз Бані (англ.: Bugs Bunny, літар. Трус Багз) — герой серыі мультфільмаў і коміксаў, антрапаморфны трус. Саркастычны, нахабны, не пазбаўлены цынізма, але разам з тым харызматычны, дасціплы і находлівы. Створаны ў творчым саюзе рэжысёра Тэкса Эйверы і аніматара Роберта МакКімсана на студыі Warner Brothers у канцы 1930-х гг. У першыню выходзіць на сцэну ў мультфільме "Кролік-баксёр" (1939). З таго часу не губляе папулярнасць. З'яўляецца эмблемай студыі.
З'яўляецца галоўным чынам у кароткаметражных гумарыстычных мультфільмах. Перамагае ворагаў хітрасцю і спрытнасцю. Часам з-за саманадзейнасці церпіць паразу ад больш кемлівага і стараннага апанента. Карыстаецца любоўю амаль усіх пастаянных персанажаў мультыплікацыйнай серыі, акрамя качаня Дафі Дака. Знакаміты бруклінскім акцэнтам і фірмавым выразам: "У чым справа, Док?".