Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
28 сакавіка 2025 года
252 401 артыкул на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Цёрн, сліва калючая (Prúnus spinósa) — невялікі калючы куст; від роду сліва сямейства ружавых.
Распаўсюджаны па ўсёй Еўропе, у Заходняй Азіі і Паўночнай Афрыцы. Вельмі зменлівы і стварае гібрыды з іншымі слівамі. Мяркуецца, што сумесь гэтага віду з алычой (Prunus cerasifera) стала продкам дамашняй слівы (Prunus domestica). Цёрн — расліна, якая выкарыстоўваецца ў фітатэрапіі, мае ядомыя плады, адыгрывае важную ролю для навакольнага асяроддзя, выкарыстоўваецца таксама ў біятэхнічных пасадках. Гэта меданос і крыніца цвёрдай драўніны, якая, асабліва раней, мела разнастайныя прымяненні. Утварае густыя, калючыя зараснікі, якія з’яўляюцца сховішчам для многіх відаў жывёл (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Талочныя песні суправаджалі працу беларускага земляроба і на сяўбе, і на жніве.
- Бацька японскага капіталізму прымаў удзел у стварэнні звыш ста кампаній і каля трыццаці каледжаў і ўніверсітэтаў.
- Першы нацыянальны манумент у ЗША, прысвечаны не прэзідэнту, быў адкрыты ў гонар вучонага-батаніка.
- Заснавальніку сучаснай кітайскай арніталогіі паступіць ва ўніверсітэт дапамог памідор.
- Замежныя камандзіроўкі ваенных саветнікаў і ваенспецоў спрыялі іх кар’ернаму росту ва Узброеных сілах СССР.
- Папулярнасці локшыны хуткага прыгатавання ў Японіі спрыялі захоп закладніцы і яго асвятленне ў СМІ.
Выява дня
Актуальныя падзеі
- Здарыўся пажар у начным клубе горада Кочані (Паўночная Македонія), які прывёў да гібелі людзей. (16 сакавіка)
- Марк Карні змяніў Джасціна Трудо на пасадзе Прэм’ер-міністра Канады. (14 сакавіка)
- У Пакістане праведзена аперацыя па вызваленні пасажыраў цягніка, захопленых белуджыстанскімі сепаратыстамі. (12 сакавіка)
- Былы прэзідэнт Філіпін Радрыга Дутэртэ быў арыштаваны па ордары Міжнароднага крымінальнага суда. (11 сакавіка)
Дзень у гісторыі
- 1592: Нарадзіўся Ян Амос Каменскі, чэшскі мысліцель-гуманіст, педагог, грамадскі дзеяч.
- 1611: Пачатак рускім апалчэннем аблогі рэчыпаспалітаўскага атрада ў Маскоўскім Крамлі.
- 1802: Генрых Вільгельм Матэус Ольберс адкрыў астэроід Паладу.
- 1926: У Мінску на польскай мове пачала выдавацца газета «Orka».
- 1939: Войскі генерала Франсіска Франка занялі Мадрыд, завяршылася грамадзянская вайна ў Іспаніі.
- 1944: Савецкія войскі вызвалілі Мікалаеў.
- 1945: Савецкія войскі вызвалілі Гдыню.
- 1985: Памёр Марк Шагал, сусветна вядомы мастак, ураджэнец Беларусі.
- 1989: Прыняў першых пасажыраў міжнародны сектар аэрапорта «Мінск-2».
- 1995: У Казахстане прэзідэнт Нурсултан Назарбаеў распусціў парламент пасля абвяшчэння выбараў у краіне несапраўднымі.
Вікістужка
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.