Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
26 сакавіка 2025 года
252 305 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

«BioShock Infinite» — шутар ад першай асобы, распрацаваны кампаніяй «Irrational Games» і выдадзены «2K Games». Быў выпушчаны ва ўсім свеце для «Microsoft Windows», «PlayStation 3» і «Xbox 360» 26 сакавіка 2013 года, порт для «OS X» ад кампаніі «Aspyr» выпушчаны 29 жніўня 2013 года, порт для «Linux» — 17 сакавіка 2015 года. «Infinite» — трэцяя гульня ў «серыі BioShock», але яе сюжэтная лінія не з’яўляецца часткай лініі папярэдніх гульняў «BioShock». Канцэпцыя геймплэю аналагічная папярэднім. «Irrational Games» і Кен Левін базавалі гульню на гістарычных падзеях пачатку XX стагоддзя, напрыклад, Калумбаўскай выстаўцы 1893 года, і на аснове канцэпцыі амерыканскай выключнасці, а таксама ўплыве ад пазнейшых падзей, напрыклад, руху «Захапі».
Гульня атрымала больш за 85 узнагарод на E3 2011, добрыя водгукі крытыкаў (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Мерай таго, наколькі моцна аптычная сістэма збірае або рассейвае святло, з'яўляецца фокусная адлегласць.
- Тапаграфічныя ўмоўныя знакі на картах рознага маштабу маюць адзіную аснову паводле малюнка, колеру і шрыфтоў.
- Абсалютная вільготнасць паветра на Беларусі летам значна большая, чым зімой.
- Чукоцкае пісьмо, створанае Тэневілем, выступае прыкладам зараджэння пісьмовый традыцыі пры мінімальным уздзеянні звонку.
- Бібліятэка Вільнюскага ўніверсітэта найстарэйшая і адна з самых буйных у Літве.
- Другаснае закісанне віна мае адбывацца ў іншым посудзе, а не ў тым, які выкарыстоўваўся для пачатку працэсу.
- Для візуальнай праверкі якасці яек выкарыстоўваецца аваскоп.
Актуальныя падзеі
- Здарыўся пажар у начным клубе горада Кочані (Паўночная Македонія), які прывёў да гібелі людзей. (16 сакавіка)
- Марк Карні змяніў Джасціна Трудо на пасадзе Прэм’ер-міністра Канады. (14 сакавіка)
- У Пакістане праведзена аперацыя па вызваленні пасажыраў цягніка, захопленых белуджыстанскімі сепаратыстамі. (12 сакавіка)
- Былы прэзідэнт Філіпін Радрыга Дутэртэ быў арыштаваны па ордары Міжнароднага крымінальнага суда. (11 сакавіка)
Дзень у гісторыі
- 1111: Войскі рускіх князёў пад кіраўніцтвам Уладзіміра Манамаха разбілі полаўцаў на рацэ Салніца.
- 1828: Расійскі імператар Мікалай I выдаў маніфест аб вайне з Турцыяй.
- 1944: У Мінску адбылася прэм’ера оперы «Усяслаў Чарадзей» Мікалая Шчаглова-Куліковіча на вершы Наталлі Арсенневай.
- 1944: Савецкія войскі ў Малдавіі выйшлі да дзяржаўнай мяжы СССР, здзейснены самы моцны за вайну авіяналёт на Хельсінкі.
- 1953: Джонас Солк абвяшчае стварэнне вакцыны ад поліяміэліта.
- 1988: Утварэнне заснавальніцкага камітэту Беларускага аб’яднання студэнтаў у Польшчы.
- 1995: Пачынае дзейнічаць Шэнгенскае пагадненне аб скасаванні пашпартнага і мытнага кантролю шэрагу дзяржаў Еўрапейскага Саюза.
- 2000: Уладзімір Пуцін абраны прэзідэнтам Расіі.
- 2013: Выпушчаны шутар ад першай асобы «BioShock Infinite».
Вікістужка
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.