Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
18 сакавіка 2025 года
252 014 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

«Hair Peace Salon» (бел.: Салон міра і валасоў) — брыт-поп і паўэр-поп гурт з Мінска, адзін з галоўных беларускіх прадстаўнікоў брытанскага інды-рока. Яго музыка вылучаецца ў большасці англамоўнай лірыкай з эмацыйнай падачай і рэзкімі перападамі настрою ў спевах. Гурт быў заснаваны ў 1998 годзе і выдаў поўнафарматны альбом «Gentleman», а таксама з тузін сінглаў і EP. У сярэдзіне 2013 года музыкі прыпынілі супрацоўніцтва і некаторыя людзі з апошняга складу гурту, уключаючы франтмена і сузаснавальніка Алега Вяля, сфармавалі беларускамоўны рок-гурт «Bristeil», за якім у 2017 годзе з’явілася нараджэнне сольнага электроннага праекта музыкі «Helaiv» (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Талочныя песні суправаджалі працу беларускага земляроба і на сяўбе, і на жніве.
- Бацька японскага капіталізму прымаў удзел у стварэнні звыш ста кампаній і каля трыццаці каледжаў і ўніверсітэтаў.
- Першы нацыянальны манумент у ЗША, прысвечаны не прэзідэнту, быў адкрыты ў гонар вучонага-батаніка.
- Заснавальніку сучаснай кітайскай арніталогіі паступіць ва ўніверсітэт дапамог памідор.
- Замежныя камандзіроўкі ваенных саветнікаў і ваенспецоў спрыялі іх кар’ернаму росту ва Узброеных сілах СССР.
- Папулярнасці локшыны хуткага прыгатавання ў Японіі спрыялі захоп закладніцы і яго асвятленне ў СМІ.
Актуальныя падзеі
- Марк Карні змяніў Джасціна Трудо на пасадзе Прэм’ер-міністра Канады. (14 сакавіка)
- У Пакістане праведзена аперацыя па вызваленні пасажыраў цягніка, захопленых белуджыстанскімі сепаратыстамі. (12 сакавіка)
- Былы прэзідэнт Філіпін Радрыга Дутэртэ быў арыштаваны па ордары Міжнароднага крымінальнага суда. (11 сакавіка)
- Прэм’ер-міністрам Беларусі прызначаны Аляксандр Турчын. (10 сакавіка)
- У Сірыі на фоне палітычнай напружанасці і ўзброеных сутыкненняў учынены масавыя забойствы мірных жыхароў-алавітаў. (6-8 сакавіка)
- ЗША ўвялі мытныя тарыфы на тавары з Канады і Мексікі. (4 сакавіка)
Дзень у гісторыі
- 3952 да н.э.: Стварэнне свету паводле Беды Вялебнага.
- 37: Рымскі сенат абвясціў Калігулу імператарам.
- 731: Грыгорый III стаў 90-м Папам Рымскім.
- 1848: Пачатак Германскай рэвалюцыі (Гл. таксама: «Вясна народаў»).
- 1871: Эвакуацыя французскага ўрада з Парыжа, узяцце ўлады Парыжскай камунай.
- 1921: Падпісан Рыжскі мірны дагавор паміж Польшчай і Савецкай Расіяй.
- 1993: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Іранам.
- 2012: Гурт «Hair Peace Salon» зрабіў анонс першага студыйнага альбома «Gentleman».
Вікістужка
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.