Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
26 лютага 2025 года
251 403 артыкулы на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Савецкая вуліца, былая Віленская, Саборная, Дамініканская — адна з самых старых вуліц у гістарычным цэнтры горада Гродна. Вуліца з’яўляецца пешаходнай. Працягласць каля 500 м, ад Савецкай плошчы да вуліцы Ажэшкі. Вуліца вызначаецца цэнтральнай роллю ў жыцці горада. Тут знаходзяцца шматлікія адміністрацыйныя, гандлёвыя, культурныя і забаўляльныя ўстановы. Вуліца мае вялікую гістарычную каштоўнасць, за невялікім выключеннем захавалася амаль уся забудова XIX — пач. XX стагоддзя. На вуліцы жылі і дзейнічалі многія ўздзельнікі паўстанняў 1830—1831 і 1864-1865 гадоў, таму яна можа разглядацца як своеасаблівы мемарыял названым паўстанням (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Мерай таго, наколькі моцна аптычная сістэма збірае або рассейвае святло, з'яўляецца фокусная адлегласць.
- Тапаграфічныя ўмоўныя знакі на картах рознага маштабу маюць адзіную аснову паводле малюнка, колеру і шрыфтоў.
- Абсалютная вільготнасць паветра на Беларусі летам значна большая, чым зімой.
- Чукоцкае пісьмо, створанае Тэневілем, выступае прыкладам зараджэння пісьмовый традыцыі пры мінімальным уздзеянні звонку.
- Бібліятэка Вільнюскага ўніверсітэта найстарэйшая і адна з самых буйных у Літве.
- Другаснае закісанне віна мае адбывацца ў іншым посудзе, а не ў тым, які выкарыстоўваўся для пачатку працэсу.
- Для візуальнай праверкі якасці яек выкарыстоўваецца аваскоп.
Актуальныя падзеі
- Абвешчана аб выяўленні грабніцы фараона Тутмоса II, апошняй страчанай магільні цароў XVIII дынастыі. (19 лютага)
- Адбылася 78-я цырымонія ўручэння кінапрэміі «BAFTA», найлепшым фільмам прызнаны «Канклаў». (16 лютага)
- Нарвежац Ёханес Тынес Бё атрымаў рэкордную 21-ю перамогу на чэмпіянатах свету па біятлоне. (15 лютага)
Дзень у гісторыі
- 364: Пасля смерці Іавіяна імператарам Рымскай Імперыі становіцца Валентыніян.
- 380: Грацыян, Феадосій I і Валентыніян II выдалі эдыкт, паводле якога хрысціянства стала дзяржаўнай рэлігіяй.
- 1554: Іспанскае войска было разбіта індзейцамі мапучы ў бітве пры Марыгуэнню (сучасн. Чылі).
- 1730: Каранацыя расійскай імператрыцы Ганны Іванаўны.
- 1925: Устаноўлены дыпламатычныя адносіны паміж СССР і Японіяй.
- 1932: У Менску пачала выдавацца газета «Літаратура і мастацтва».
- 1936: Няўдалая спроба дзяржаўнага перавароту ў Японіі.
- 1990: З тэрыторыі Чэхаславакіі пачаўся вывад савецкіх войск.
- 1991: Садам Хусейн загадаў іракскім войскам пакінуць Кувейт.
- 2004: Сейм Латвіі прыняў закон аб далучэнні краіны да НАТА.
Вікістужка
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.