Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
26 студзеня 2025 года
250 236 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня
Беларуская мова — нацыянальная мова беларусаў, уваходзіць у індаеўрапейскую моўную сям'ю, славянскую групу, усходнеславянскую падгрупу. Пашырана ў асноўным у Беларусі. Распаўсюджана таксама і ў іншых краінах, галоўным чынам у Польшчы, Украіне, Расіі, Літве, Латвіі, ЗША. Беларуская мова мае шмат агульных граматычных і лексічных уласцівасцей з іншымі ўсходнеславянскімі мовамі.
Сучасная беларуская мова існуе ў літаратурнай і дыялектнай формах. Асноўны масіў падзяляецца на 2 вялікія дыялекты: паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні, паміж якімі знаходзіцца паласа пераходных сярэднебеларускіх гаворак. Літаратурная мова гістарычна грунтуецца на гаворках Цэнтральнай Беларусі (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Мерай таго, наколькі моцна аптычная сістэма збірае або рассейвае святло, з'яўляецца фокусная адлегласць.
- Тапаграфічныя ўмоўныя знакі на картах рознага маштабу маюць адзіную аснову паводле малюнка, колеру і шрыфтоў.
- Абсалютная вільготнасць паветра на Беларусі летам значна большая, чым зімой.
- Чукоцкае пісьмо, створанае Тэневілем, выступае прыкладам зараджэння пісьмовый традыцыі пры мінімальным уздзеянні звонку.
- Бібліятэка Вільнюскага ўніверсітэта найстарэйшая і адна з самых буйных у Літве.
- Другаснае закісанне віна мае адбывацца ў іншым посудзе, а не ў тым, які выкарыстоўваўся для пачатку працэсу.
- Для візуальнай праверкі якасці яек выкарыстоўваецца аваскоп.
Актуальныя падзеі
- Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. (26 студзеня)
- Інаўгурацыя 47-га Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. (20 студзеня)
- У зоне палесціна-ізраільскага канфлікту ўступіў у сілу рэжым спынення агню. (19 студзеня)
- У Праяграджы пачаліся ўрачыстасці з нагоды індуісцкага свята Маха Кумбха Мела, якое адзначаецца раз у 144 гады. (13 студзеня)
Дзень у гісторыі
- Аўстралія: Дзень Аўстраліі
- Індыя: Дзень Рэспублікі
- 1531: Землетрасенне ў Лісабоне.
- 1564: У ходзе Лівонскай вайны адбылася бітва на Уле.
- 1617: Менскі кашталян Пётр Тышкевіч пацвердзіў права мусульман на мячэць, пабудаваную ў Татарскай слабадзе.
- 1788: Заснаваны горад Сідней — першае паселішча еўрапейцаў у Аўстраліі.
- 1827: Перу абвясціла сваю незалежнасць ад Калумбіі.
- 1874: Пры абароне сваёй царквы ад ператварэння яе ў праваслаўную загінула 13 сялян-уніятаў з вёскі Пратулін.
- 1886: Карл Бенц патэнтуе аўтамабіль з рухавіком унутранага згарання.
- 1927: Заснаваны Беларускі навукова-даследчы інстытут сельскай і лясной гаспадаркі (з 1969 — БелНДІ земляробства і кармоў).
- 1950: Індыя прымае канстытуцыю і абвяшчае сябе рэспублікай.
- 1983: Выпушчана праграма электронных табліц «Lotus 1-2-3».
- 1990: Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон «Аб мовах». Абвяшчэнне беларускай мовы дзяржаўнай.
Вікістужка
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.
- 20 верасня 2024 — Агульная колькасць старонак Беларускай Вікіпедыі дасягнула 700 000.