Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
22 студзеня 2025 года
250 140 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня
Антон Луцкевіч (1884 — 1942) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, літаратурны крытык, гісторык, мовазнаўца, выдавец. Адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады, сябра рэдакцый газет «Наша доля» і «Наша ніва», адзін з выдаўцоў газеты «Гоман». Старшыня Віленскай беларускай рады, сябра Рады БНР. Брат Івана Луцкевіча.
Ініцыятар і аўтар праекта Трэцяй Устаўной граматы, паводле якой Беларуская Народная Рэспубліка абвешчаная незалежнай дзяржавай. З кастрычніка 1918 года старшыня Народнага сакратарыята БНР, з лістапада старшыня Рады Народных Міністраў (прэм’ер-міністр) і міністр замежных спраў. У снежні 1919 — лютым 1920 года старшыня Рады Міністраў Найвышэйшай Рады БНР. Дзеяч Заходняй Беларусі. Рэдактар адноўленай «Нашай нівы», старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта, выкладчык Віленскай беларускай гімназіі (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Тэарэма Паскаля ўстанаўлівае важныя праектыўныя ўласцівасці канічных сячэнняў.
- Гідрастатычны парадокс заключаецца ў несупадзенні вагі вадкасці, налітай у пасудзіну, з сілай ціску на дно гэтай пасудзіны.
- У генах эўгленавых пратыстаў знойдзены інтроны III групы.
- На з’езд еўрапейскіх манархаў у Луцк прыбыло ў некалькі разоў больш людзей, чым насельніцтва горада.
- Пілігрымы прынеслі да абраза Маці Божай Чэнстахоўскай шматлікія ахвяраванні і дары.
- Тастамент апошняга з роду князёў Саламярэцкіх быў прызнаны несапраўдным.
- Ваенна-паветраныя сілы Катангі выкарыстоўвалі самаробныя авіябомбы з гранат і бутэлек.
Актуальныя падзеі
- Інаўгурацыя 47-га Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. (20 студзеня)
- У зоне палесціна-ізраільскага канфлікту ўступіў у сілу рэжым спынення агню. (19 студзеня)
- У Праяграджы пачаліся ўрачыстасці з нагоды індуісцкага свята Маха Кумбха Мела, якое адзначаецца раз у 144 гады. (13 студзеня)
- Абвешчана аб поўным пераходзе Мінска на артэзіянскія крыніцы водазабеспячэння. (10 студзеня)
- Акругу Лос-Анджэлес ахапіла серыя лясных пажараў. (7 студзеня)
- Моцнае землетрасенне здарылася ў Тыбеце. (7 студзеня)
Дзень у гісторыі
- 888: Гвіда Спалецкі быў абвешчаны каралём Італіі.
- 1506: Папа Юлій II запрашае на службу ў Ватыкан швейцарскіх гвардзейцаў, якія з тых часоў ахоўваюць папскую рэзідэнцыю.
- 1558: Пачалася Лівонская вайна.
- 1624: Віцебск пазбаўлены Магдэбургскага права.
- 1796: Бабруйск, Давыд-Гарадок, Докшыцы і Паставы атрымалі гербы.
- 1863: Пачатак паўстання 1863—1864 гадоў супраць расійскіх уладаў.
- 1908: У Мінску пачаў працу І з’езд лекараў Мінскай губерні.
- 1919: Аб’яднанне УНР і ЗУНР.
- 1935: У Мінску прайшоў ХІ Усебеларускі з’езд Саветаў.
- 1980: Затрыманы і адпраўлены ў высылку Андрэй Сахараў.
Вікістужка
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.
- 20 верасня 2024 — Агульная колькасць старонак Беларускай Вікіпедыі дасягнула 700 000.