Галоўная старонка
Выгляд
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
24 сакавіка 2025 года
252 276 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Тадэвуш Касцюшка (1746 — 1817) — ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, нацыянальны герой у Беларусі, Польшчы і ЗША. Удзельнік барацьбы Рэчы Паспалітай з Расіяй і Прусіяй, а таксама вайны за незалежнасць ЗША. У 1783 годзе, у прызнанне заслуг, Кантынентальны кангрэс надаў яму званне брыгаднага генерала.
Вярнуўшыся ў 1784 годзе на радзіму, Касцюшка далучыўся да арміі Рэчы Паспалітай у званні генерал-маёра ў 1789 годзе. Праз два гады пасля вайны Расіі з Рэччу Паспалітай, якая прывяла да другога падзелу, ён арганізаваў паўстанне ў сакавіку 1794 года і ўзначаліў яго (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Біялюмінесцэнцыя з’яўляецца асобным выпадкам хемілюмінесцэнцыі.
- Неандэртальцы валодалі тэхнікай прадзення.
- У ведыйскай рэлігіі Адзіці выступае ўвасабленнем жаночага пачатку і мацярынства.
- Фламандскі картограф Герард Меркатар назваў свой збор карт у гонар міфічнага караля Лівіі.
- Пахавальная працэсія актрысы нямога кіно сабрала трыста тысяч чалавек.
- Часовы рабоча-сялянскі ўрад Украіны да пачатку 1919 года размяшчаўся ў Суджы.
- ЗША праз Балгарыю ў Беларусі набывалі супрацьтанкавыя ракеты для сірыйскіх паўстанцаў.
Актуальныя падзеі
- Здарыўся пажар у начным клубе горада Кочані (Паўночная Македонія), які прывёў да гібелі людзей. (16 сакавіка)
- Марк Карні змяніў Джасціна Трудо на пасадзе Прэм’ер-міністра Канады. (14 сакавіка)
- У Пакістане праведзена аперацыя па вызваленні пасажыраў цягніка, захопленых белуджыстанскімі сепаратыстамі. (12 сакавіка)
- Былы прэзідэнт Філіпін Радрыга Дутэртэ быў арыштаваны па ордары Міжнароднага крымінальнага суда. (11 сакавіка)
Дзень у гісторыі
- 1706: Расійскія ўрадавыя войскі на чале з Барысам Шарамецевым узялі Астрахань.
- 1794: Пачатак паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі.
- 1801: Аляксандр I заняў расійскі прастол.
- 1809: Рускія войскі на чале з Міхаілам Барклаям-дэ-Толі занялі горад Умеа.
- 1882: Роберт Кох абвясціў аб адкрыцці бактэрыі-ўзбуджальніка туберкулёзу.
- 1919: У Гомелі пачалося антысавецкае паўстанне, узначаленае Уладзімірам Стракапытавым.
- 1976: Вайсковы пераварот у Аргенціне. Пачатак «Бруднай вайны».
- 1999: Пачатак бомбавых удараў НАТА па Югаславіі.
- 2005: Кампанія БеСТ атрымала ліцэнзію на аказанне паслуг сувязі стандарту GSM.
Вікістужка
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.