Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
26 красавіка 2025 года
253 289 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

«Я абвінавачваю» (фр.: J'accuse) — французская гістарычная драма 2019 года рэжысёра і сцэнарыста Рамана Паланскага. Карціна з’яўляецца экранізацыяй рамана «Афіцэр і шпіён » англійскага пісьменніка Роберта Харыса, галоўныя ролі выканалі Жан Дзюжардэн, Луі Гарэль, Эманюэль Сенье, Грэгары Гадэбуа .
Фільм прысвечаны палітычнаму скандалу канца XIX стагоддзя ў Францыі, які ў свой час моцна падзяліў грамадства і быў выкліканы абвінавачваннямі габрэйскага вайскоўца французскай арміі ў шпіянажы на карысць Германіі падчас франка-прускай вайны. Прэм’ера адбылася 30 жніўня 2019 года ў межах конкурснай праграмы 76-га Венецыянскага кінафестывалю, дзе карціна была ўдастоена Гран-пры журы. Пазней кінастужка была адзначана іншымі намінацыямі і ўзнагародамі (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Мерай таго, наколькі моцна аптычная сістэма збірае або рассейвае святло, з'яўляецца фокусная адлегласць.
- Тапаграфічныя ўмоўныя знакі на картах рознага маштабу маюць адзіную аснову паводле малюнка, колеру і шрыфтоў.
- Абсалютная вільготнасць паветра на Беларусі летам значна большая, чым зімой.
- Чукоцкае пісьмо, створанае Тэневілем, выступае прыкладам зараджэння пісьмовый традыцыі пры мінімальным уздзеянні звонку.
- Бібліятэка Вільнюскага ўніверсітэта найстарэйшая і адна з самых буйных у Літве.
- Другаснае закісанне віна мае адбывацца ў іншым посудзе, а не ў тым, які выкарыстоўваўся для пачатку працэсу.
- Для візуальнай праверкі якасці яек выкарыстоўваецца аваскоп.
Актуальныя падзеі
- Памёр Папа Рымскі Францыск. (21 красавіка)
- Былы прэзідэнт Перу Альянта Умала прысуджаны да пазбаўлення волі за карупцыю. (16 красавіка)
- Здарылася караблекрушэнне на рацэ Конга паблізу горада Мбандака. (15 красавіка)
Дзень у гісторыі

- 1607: Заснаваны Джэймстаўн — першае англійскае паселішча на тэрыторыі сучасных ЗША.
- 1795: Расійская імперыя далучыла Курляндскае і Земгальскае герцагства.
- 1828: Пачатак руска-турэцкай вайны 1828—1829 гадоў.
- 1937: Бамбардзіроўка Гернікі падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
- 1938: Памёр Эдмунд Гусерль, нямецкі філосаф, заснавальнік фенаменалогіі.
- 1966: Землетрасенне ў Ташкенце з эпіцэнтрам у цэнтры горада.
- 1996: «Чарнобыльскі шлях», прымеркаваны да 10-годдзя катастрофы, стаўся найбольш напружаным пунктам «Мінскай вясны — 96».
Вікістужка
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.