Галоўная старонка
Выгляд
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
19 чэрвеня 2025 года
254 579 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Васіль Быкаў (1924—2003) — беларускі пісьменнік, удзельнік Другой сусветнай вайны. Народны пісьменнік Беларусі (1980).
Творчая біяграфія пісьменніка пачынаецца ў пасляваенныя гады. Большасць яго твораў — аповесці, дзеянне якіх адбываецца падчас вайны і ў якіх паказаны маральны выбар чалавека ў самыя драматычныя моманты жыцця. У гады перабудовы Васіль Быкаў актывізаваўся як грамадскі дзеяч, публіцыст (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Прасторавае размяшчэнне атамаў вугляроду ў малекуле адамантана паўтарае размяшчэнне атамаў у крышталічнай рашотцы алмаза.
- Для жывёл абісальнай зоны акіяна характэрна біялюмінесцэнцыя.
- Карэйскі мастак Чон Сон адмовіўся ад канонаў кітайскага стылю жывапісу і набыў шматлікіх паслядоўнікаў.
- Астранамічная абсерваторыя, заснаваная ў Віленскай акадэміі ў 1753 годзе, стала чацвёртай па ліку ў Еўропе.
- Вялікабрытанія, каб прадухіліць уступленне Іспаніі ў Другую сусветную вайну, падкупіла асабістага сябра Франсіска Франка.
- Былы вайсковец Вафен-СС даслужыўся да афіцэра ў арміі Ізраіля, выдаючы сябе за яўрэя.
- Найбуйнейшая канцэртная зала Еўропы знаходзіцца ў французскім Нантэры.
Выява дня
Актуальныя падзеі
- Канадская плыўчыха Самер Мак-Інташ цягам пяці дзён усталявала сусветныя рэкорды ў трох дысцыплінах. (11 чэрвеня)
- У Мінску адкрылі Нацыянальны футбольны стадыён. (7 чэрвеня)
- Прэзідэнтам Польшчы абраны Караль Наўроцкі. (2 чэрвеня)
Дзень у гісторыі
ЗША: Дзень нацыянальнай незалежнасці
- 936: У Лане архібіскуп Рэймса Артольд каранаваў Людовіка IV на заходне-франкскі прастол.
- 1574: Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Генрых III Валуа таемна пакінуў Кракаў.
- 1669: Міхал Вішнявецкі абраны каралём польскім.
- 1799: Армія Аляксандра Суворава падчас Італьянскага паходу перамагла французскае войска ў бітве на рацэ Нур.
- 1807: Падчас руска-турэцкай вайны ў Эгейскім моры адбылася Афонская бітва: руская эскадра атакавала і разбіла турэцкую.
- 1809: Баргоскі сейм зацвердзіў утварэнне Фінскай дзяржавы і ўваходжанне яе ў склад Расіі.
- 1941: Апошняя перадваенная масавая дэпартацыя з заходніх абласцей Беларусі, Украіны, Малдовы.
- 1941: У Берліне ўтвораны Беларускі нацыянальны цэнтр.
- 1988: У Мінску адбыўся мітынг памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій.
- 1991: Міністэрствам юстыцыі БССР зарэгістраваны Статут БНФ.
Вікістужка
- 8 мая 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Славацкую па колькасці артыкулаў і заняла 44-е месца.
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.