Галоўная старонка
Выгляд
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
12 чэрвеня 2025 года
254 393 артыкулы на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Цягліцы чалавека або мускулы ці мышцы — актыўная частка апорна-рухальнага апарату чалавека, калі ідзе размова аб папярочна-паласатых цягліцах. Разам з тым некаторыя шкілетныя цягліцы прымаюць удзел у такіх фізіялагічных актах, як дыханне, голасаўтварэнне і г. д. Сярод папярочна-паласатых цягліц у асобную групу выдзяляюць кардыяміяцыты. Гладкія цягліцы шырока прадстаўлены ў арганізме ў сценках судзін і іншых полых органаў, маюць іншую структуру і не падпарадкоўваюцца свядомасці.
Ці ведаеце вы, што…
- Ствалы хвоі часта ўкрывае лішайнік гіпагімнія ўздутая.
- Геральдычная фігура, што служыла абазначэннем ранення, стала знакам, які надаваўся будаўнікам фартэцый.
- Каб абысці забарону на пераклад Карана, мінскі імам назваў свой манускрыпт каментаром.
- Лінкальнскі ўніверсітэт у Новай Зеландыі — найстарэйшая сельскагаспадарчая навучальная ўстанова Паўднёвага паўшар’я.
- Бой на алжырска-малійскай мяжы прывёў да разрыву дыпламатычных адносін Малі і Нігера з Украінай.
- Да свайго юбілею Каталіцкая царква прадставіла мульцяшнага маскота, падобнага на персанажаў анімэ.
Актуальныя падзеі
- У Мінску адкрылі Нацыянальны футбольны стадыён. (7 чэрвеня)
- Прэзідэнтам Польшчы абраны Караль Наўроцкі. (2 чэрвеня)
- «Пары Сен-Жэрмен» атрымаў самую буйную перамогу ў гісторыі фіналаў Лігі чэмпіёнаў УЕФА. (31 мая)
Дзень у гісторыі
- 1550: Па загадзе шведскага караля Густава I Вазы заснаваны горад Хельсінкі.
- 1812: Пачалася вайна Францыі з Расіяй (Вайна 1812 года).
- 1867: Утворана Аўстра-Венгрыя.
- 1955: У Якуціі адкрыта першае буйнае радовішча алмазаў.
- 1990: Прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце РСФСР.
- 1991: Барыс Ельцын абраны Прэзідэнтам Расіі. На референдуме жыхары Ленінграда прагаласавалі за вяртанне гораду назвы Санкт-Пецярбург.
- 1999: Увод сухапутных войскаў НАТА на тэрыторыю Сербіі.
- 2016: Здзейснена масавае забойства ў Арланда (ЗША).
Вікістужка
- 8 мая 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Славацкую па колькасці артыкулаў і заняла 44-е месца.
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.