Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
20 студзеня 2025 года
250 048 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня
Спіс прэзідэнтаў ЗША уключае асоб, якія былі прыведзены да прысягі ў якасці Прэзідэнта ЗША пасля ратыфікацыі Канстытуцыі Злучаных Штатаў, што ўступіла ў сілу 4 сакавіка 1789 года. Амерыканскія лідары да ратыфікацыі Канстытуцыі з’яўляліся Прэзідэнтамі Кантынентальнага Кангрэса. Апроч таго, спіс не ўключае ў сябе асоб, якія выконвалі абавязкі Прэзідэнта паводле Дваццаць пятай папраўкі да Канстытуцыі ЗША.
Традыцыйна некалькі паслядоўных тэрмінаў прэзідэнцтва нумаруюцца як адзін, але абодва прэзідэнцтвы Гровера Кліўленда абазначаюцца як 22-е і 24-е, так як яны не праходзілі запар. Такім чынам, за ўсю гісторыю існавання пасады Прэзідэнта ЗША яе займалі 45 чалавек. З усіх прэзідэнтаў ЗША чацвёра памерлі на пасадзе сваёй смерцю (Уільям Гарысан, Закары Тэйлар, Уорэн Гардзінг і Франклін Рузвельт), чацвёра былі забіты (Аўраам Лінкальн, Джэймс Гарфілд, Уільям Мак-Кінлі і Джон Кенэдзі), а Рычард Ніксан падаў у адстаўку (далей…)
Ці ведаеце вы, што…
- Ствалы хвоі часта ўкрывае лішайнік гіпагімнія ўздутая.
- Геральдычная фігура, што служыла абазначэннем ранення, стала знакам, які надаваўся будаўнікам фартэцый.
- Каб абыйсці забарону на пераклад Карана, мінскі імам назваў свой манускрыпт каментаром.
- Лінкальнскі ўніверсітэт у Новай Зеландыі — найстарэйшая сельскагаспадарчая навучальная ўстанова Паўднёвага паўшар’я.
- Бой на алжырска-малійскай мяжы прывёў да разрыву дыпламатычных адносін Малі і Нігера з Украінай.
- Да свайго юбілею Каталіцкая царква прадставіла мульцяшнага маскота, падобнага на персанажаў анімэ.
Актуальныя падзеі
- У Праяграджы пачаліся ўрачыстасці з нагоды індуісцкага свята Маха Кумбха Мела, якое адзначаецца раз у 144 гады. (13 студзеня)
- Абвешчана аб поўным пераходзе Мінска на артэзіянскія крыніцы водазабеспячэння. (10 студзеня)
- Акругу Лос-Анджэлес ахапіла серыя лясных пажараў. (7 студзеня)
- Моцнае землетрасенне здарылася ў Тыбеце. (7 студзеня)
- Паўнапраўным членам БРІКС стала Інданезія. (6 студзеня)
- Адбылася цырымонія ўручэння кінапрэміі «Залаты глобус». (5 студзеня)
Дзень у гісторыі
- 1265: Граф Лестэрскі ўпершыню склікаў на сесію англійскі парламент.
- 1320: Каранацыя польскага караля Уладзіслава І Лакетака.
- 1841: Востраў Ганконг пераданы ў арэнду Вялікабрытаніі.
- 1919: Адкрыты Беларускі абласны музей (з 31.8.1923 — Беларускі дзяржаўны музей).
- 1946: Прэзідэнт ЗША Гары Трумэн заснаваў Цэнтральную разведвальную групу, якая с часам рэарганізавалася ў ЦРУ.
- 1958: У Лондане з’явіўся першы паліцэйскі з радарам для выяўлення парушальнікаў хуткасці на дарогах.
- 1960: У БССР ліквідавана Маладзечанская вобласць.
- 1992: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Кітайскай Народнай Рэспублікай.
- 2009: Барак Абама заступіў на пасаду прэзідэнта ЗША.
Вікістужка
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.
- 20 верасня 2024 — Агульная колькасць старонак Беларускай Вікіпедыі дасягнула 700 000.