Playing the Angel
Playing the Angel | ||
---|---|---|
Альбом Depeche Mode | ||
Выдадзены | 17 кастрычніка 2005 | |
Запісаны | 2005 | |
Жанр | сынці-поп, альтэрнатыўная танцавальная музыка, індастрыял-рок | |
Працягласьць | 52:12 | |
Выдавец | Mute | |
Прадусар | Бэн Гілер | |
Храналёгія Depeche Mode | ||
Exciter (2001) |
Playing the Angel (2005) |
Sounds of the Universe (2009) |
Playing the Angel — адзіннаццаты альбом Depeche Mode, выдадзены 17 кастрычніка 2005 году. Гэта першы альбом, на якім сярод аўтараў прысутнічае Дэйвід Гаан — тры песьні («I Want It All», «Suffer Well» і «Nothing’s Impossible») былі напісаны асноўным вакалістам гурту. Альбом лічыцца больш арганічным з-за выкарыстаньня ў большай ступені аналягавых сынтазатараў, замест лічбавых. У сярэдзіне ліпеня ў Інтэрнэт патрапіла няскончаная вэрсія відэакліпу да кампазыцыі «Precious». Лічыцца, што кліп быў выкрадзены з сайту студыі здымаўшай відэа. Акрамя тых песень, што выдадзеныя ў альбоме, таксама плянавалася ўключыць кампазыцыі «Everything» і «Martyr».
Альбом існуе як у звычайным CD фармаце, так і ў спэцыяльнай SACD / DVD вэрсіі, каторая ўключае альбом на гібрыдным шматканальным SACD у якасьці асноўнай кружэлкі і бонусавы DVD з эксклюзіўным студыйным выкананьнем песьні «Clean» (з альбома Violator), відэакліп «Precious», фотагалерэю і 5.1-канальны варыянт альбому для праслухоўваньня на звычайным DVD-плэеры (не DVD-Audio).
У падтрымку свайго альбому гуртом Depeche Mode у 2005—2006 гадох было праведзена турнэ пад назвай «Touring the Angel».
Сьпіс кампазіцыяў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]№ | Назва | Працягласьць | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1. | «A Pain That I’m Used To» | 4:11 | |||||||
2. | «John The Revelator» | 3:42 | |||||||
3. | «Suffer Well» | 3:49 | |||||||
4. | «The Sinner In Me» | 4:56 | |||||||
5. | «Precious» | 4:10 | |||||||
6. | «Macro» | 4:03 | |||||||
7. | «I Want It All» | 6:09 | |||||||
8. | «Nothing’s Impossible» | 4:21 | |||||||
9. | «Introspectre» | 1:42 | |||||||
10. | «Damaged People» | 3:29 | |||||||
11. | «Lilian» | 4:49 | |||||||
12. | «The Darkest Star» | 6:55 | |||||||
52:12 |
Сынглы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гісторыя альбома Playing the Angel — Афіцыйны сайт Depeche Mode