Перайсьці да зьместу

Google Public DNS

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Google Public DNS — бескаштоўны DNS-сэрвіс, абвешчаны 3 сьнежня 2009 году,[1] як частка спробы Google паскорыць Сеціва.[2][3]

Сэрвіс дагэтуль зьяўляецца экспэрымэнтальным. У ім выкарыстоўваюцца не распаўюджаныя прылады, як, напрыклад, BIND, а ўласныя разробкі. Пакуль існуе абмежаваная рэалізацыя пратаколу IPv6, які падпарадкоўваецца стандартам DNS, распрацаваным IETF.[4]. Дзеля лепшае прадукцыйнасьці і бясьпекі, падчас выкарыстаньня на сэрвэрах захоўваецца толькі IP-адрас (выдаляецца праз 24 гадзіны), дадзеныя аб правайдэры і дадзеныя пра месцазнаходжаньне (захоўваецца назаўжды).[5][6][7]

Дзякуючы мэтадам маршрутызацыі, кожны запыт будзе апрацаваны сэрвэрам, які больш даступны (у тым ліку, але не заўсёды, найбліжэйшы) для карыстальніка. Для гэтага ёсьць два агульныя сэрвэры:[8]

  • 8.8.8.8
  • 8.8.4.4
  1. ^ Geez, Google Wants to Take Over DNS, Too // Wired.com  (анг.)
  2. ^ Introducing Google Public DNS // Official Google Blog  (анг.)
  3. ^ Pondering Google’s Move Into the D.N.S. Business // New York Times, 4 сьнежня 2009 году  (анг.)
  4. ^ Frequently Asked Questions  (анг.)
  5. ^ Public DNS Privacy FAQ  (анг.)
  6. ^ Google Privacy Policy  (анг.), Политика конфиденциальности Google  (рас.)
  7. ^ Google Public DNS and your privacy // PC World, 4 сьнежня 2009 году  (анг.)
  8. ^ Using Google Public DNS // Інфармацыя пра Public DNS на Google Code  (анг.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]