Перайсьці да зьместу

BBC One

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
BBC One
Краіна Вялікабрытанія
Зона вяшчаньня Вялікабрытанія
Дата стварэньня 2 лістапада 1936 (88 гадоў таму)
Уладальнік BBC
Кіраўніцтва Джэй Хант
Афіцыйны сайт

BBC One (па-беларуску: Бі-Бі-Сі Ўан — «Бі-Бі-Сі Адзін») — галоўны тэлеканал брытанскай тэлерадыёкампаніі BBC, які пачаў сваё вяшчаньне 2 лістапада 1936 году пад назвай BBC Television Service. Тэлеканал мае гадавы бюджэт у 1,2 мільярды фунтаў стэрлінгаў. Як і ў іншых тэле- і радыёканалаў BBC, фінансаваньне адбываецца за кошт абанэнцкай платы, таму кругласутачная трансьляцыя не перарываецца на рэклямныя блёкі.

BBC One зьяўляецца самым папулярным тэлеканалам, які глядзяць больш за 20% усіх тэлегледачоў Вялікабрытаніі[1]. У 2007 годзе яму была ўручана прэмія Broadcast Awards у катэгорыі «найлепшы тэлеканал году»[2].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]