Anacardiaceae
Выгляд
Anacardiaceae | |
Anacardium occidentale — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Расьліны (Plantae) |
Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
Атрад | Сапіндакветныя (Sapindales) |
Сямейства | Anacardiaceae |
Бінамінальная намэнклятура | |
Anacardiaceae R.Br. | |
Anacardiaceae — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 83 роды і 860 відаў[1].
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнікі гэтага сямейства — дрэвы, хмызьнякі, радзей ліяны альбо шматгадовыя травы. Лісьце чарговае, вельмі рэдка супротыўнае, простае або складанае; прылісткі адсутнічаюць, вельмі рэдка прысутнічаюць. Кветкі ў суквецьці, рэдка адзінкавыя; чашалісьцікаў (3)4–5; пялёсткаў (3)4–5(8), рэдка адсутнічаюць; тычачак (1)5–10. Плод — касьцяніца або крылатка (рэдка ягадападобны або арэхападобны). Насеньне 1–5[2][3][4].
Арэал
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Распаўсюджаныя ў трапічных, субтрапічных і ўмераных рэгіёнах[2][3][4]. У Беларусі ёсьць у вырошчваньні або інтрадукцыі: Rhus glabra, Rhus typhina[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
- ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 11.11.2020 г. (анг.)
- ^ а б Flora of China. efloras.org. Праверана 11.11.2020 г. (анг.)
- ^ а б Kew Science Plants of the World Online Праверана 11.11.2020 г. (анг.)
- ^ Kew Science The Euro+Med Plantbase Project Праверана 11.11.2020 г. (анг.)
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |