Шхара
Выгляд
Шхара | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Вышыня | 5193,2 м[1][2] н. у. м. |
Адносная вышыня | 1357 м н. у. м. |
Ізаляцыя | 6 км н. у. м. |
Геаграфічныя каардынаты | 43°0′2″ пн. ш. 43°6′44″ у. д. / 43.00056° пн. ш. 43.11222° у. д.Каардынаты: 43°0′2″ пн. ш. 43°6′44″ у. д. / 43.00056° пн. ш. 43.11222° у. д. |
Геаграфія | |
Месцазнаходжаньне | |
Кантынэнт | Эўразія |
Краіны | Грузія, Расея |
Горная сыстэма | Каўказ |
Узыходжаньне | |
Першае ўзыходжаньне | 1888 (У. Алмэр, Дж. Кокін, К. Рот.) |
Шхара | |
Шха́ра (па-грузінску: შხარა — «паласатая», па-карачаева-балкарску: ушхара) — горная вяршыня ў цэнтральнай частцы Галоўнага Каўкаскага хрыбту, найвышэйшы пункт Грузіі, трэцяя паводле вышыні вяршыня Каўказу і Расеі.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вышыня галоўнай вяршыні — 5193,2 м, удакладненая ў 2010 року пры дапамозе DGPS. Шхара знаходзіцца ў раёне Сванэці на мяжы з Расеяй, за 90 км на поўнач ад Кутаісі.
Складзеная гранітамі і крышталічнымі лупнякамі. Схілы пакрытыя ледавікамі, на паўночным схіле — ледавік Бэзэнгі, на паўднёвым — Шхара, ад якога часткова бярэ пачатак рака Інгуры.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шхара — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў