Перайсьці да зьместу

Чапля шэрая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чапля шэрая
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
РазьдзелЭўметазоі
ТыпХордавыя
КлясаПтушкі
АтрадБуслападобныя
СямействаЧаплевыя
РодСапраўдныя чаплі
ВідЧапля шэрая
Бінамінальная намэнклятура
Ardea cinerea, Linnaeus, 1758
Арэал
Арэал
 [[wikispecies:Ardea cinerea, Linnaeus, 1758|Чапля шэрая на Віківідах]]
Чэрап
Ardea cinerea

Шэрая чапля (Ardea cinerea) — буйная балотная птушка семейства чаплевых.

Можа дасягаць 0,9-1,0 мэтру ў даўжыню. Пры гэтым размах яе крылаў дасягае 1,75-1,95 мэтру. Галава вузкая зь вялікай дзюбай. На патыліцы маюцца чорныя пер’і, якія зьвісаюць з галавы. Апярэньне галавы, шыі і ніжняй часткі цела брудна-белага колеру, астатняй часткі цела — сінявата-шэрае. Лапы жаўтавата-шэрыя. Крык птушкі рэзкі, хрыплы, каркаючы. Атрымліваецца штосьці накшталт «фраарк».

Шэрая чапля мае досыць шырокае распаўсюджаньне. Яе можна сустрэць ва ўмераным клімаце Эўропы, Азіі. Водзяцца яны і ў асобных рэгіёнах Афрыкі. Жыве ўздоўж балот, рэк, азёраў.