Перайсьці да зьместу

Ханіяра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ханіяра
Ханіяра
Сьцяг Ханіяры


Краіна: Саламонавы астравы
Правінцыя: Гўадалканал
Плошча: 22 км²
Вышыня: 29 м н. у. м.
Насельніцтва (2017)
колькасьць: 84 520 чал.
шчыльнасьць: 3841,82 чал./км²
Часавы пас: UTC+11
Геаграфічныя каардынаты: 9°25′59.99″ пд. ш. 159°57′0.00″ у. д. / 9.4333306° пд. ш. 159.95° у. д. / -9.4333306; 159.95Каардынаты: 9°25′59.99″ пд. ш. 159°57′0.00″ у. д. / 9.4333306° пд. ш. 159.95° у. д. / -9.4333306; 159.95
Ханіяра на мапе Саламонавых выспаў
Ханіяра
Ханіяра
Ханіяра
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ханіяра (па-ангельску: Honiara) — сталіца Саламонавых астравоў, адначасова зьяўляецца сталіцай правінцыі Гўадалканал. Колькасьць насельніцтва складае 54,6 тыс. чалавек. Сталічны статус горад атрымаў у 1976 годзе, калі Саламонавы астравы атрымалі аўтаномію, а ў 1978 годзе горад стаў сталіцай незалежнай краіны.

Ханіяра зьяўляецца партовым горадам, які знаходзіцца на ўзьбярэжжы вострава Гўадалканал, на якім акрамя шырокай узьбярэжнай нізіны, знаходзіцца самы высокі пункт Саламонавых астравоў — гара Маракамбуру (2330 м).

Клімат у горадзе субэкватарыяльны, сьпякотны і вільготны. Тэмпэратура на працягу году амаль не зьмяняецца і вагаецца вакол +25 °C. Сьпякотны і вільготны сэзон цягнецца са студзеня да красавіка, калі на Саламонавых астравах пануюць паўночна-заходнія мусоны. З красавіка да лістапада надвор’е сухое і больш прахалоднае, дзякуючы паўднёва-ўсходнім пасатам. Ападкаў выпадае каля 2250 мм у год.

Насельніцтва гораду складаецца ў асноўным з мэлянэзійцаў. Афіцыйнай мовай зьяўляецца ангельская, але жыхары размаўляюць на піджын інгліш — мясцовым дыялекце ангельскай мовы.