Тайга
Тайга́[1] — біём, які характарызуецца перавагай іглічных лясоў, утвораных у асноўным барэальнымі відамі елкі, піхты, мадрыны і хвоі.
Словам «тайга» абазначаюць таксама адну з гэаграфічных падзон паўночнага ўмеркаванага пасу. У нэарктычным сэгмэнце (Паўночная Амэрыка) тайгу называюць "паўночным лесам" або "сьнежным лесам". У Паўночнай Амэрыцы ён ахоплівае большую частку кантынэнтальнай Канады і Аляску. У Эўразыі яна ахоплівае большую частку Швэцыі, Фінляндыю, большую частку Расеі ад Карэліі на захадзе да Ціхага акіяна (уключаючы большую частку Сыбіры), большую частку Нарвэгіі й Эстоніі, некаторыя з Шатляндзкага нагор’я, некаторыя нізінныя/прыбярэжныя раёны Ісьляндыі, а таксама раёны паўночнага Казахстана, паўночнай Манголіі й паўночнай Японіі (на востраве Хакайда).
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню падрабязны аналіз паняцьця «тайга» даў у 1898 годзе расейскі батанік П. М. Крылоў, які вызначыў тайгу як цёмнахваёвы барэальны стулены лес і супрацьпаставіў яе хваёваму бару, лістоўнічным, хваёвым і драбналістым лясам. Э. М. Мурзаеў піша пра першапачатковую прыналежнасьць горна-алтайскага «тайка» да паняцьця «горная мясцовасьць», што ў сваю чаргу сьведчыць пра яго старажытнацюркскае паходжаньне.
Тайга | |
Тайга ў Швэцыі | |
Экалёгія | |
---|---|
Біём | Тайга |
Геаграфія | |
Краіны | Расея, Швэцыя, Фінляндыя, Нарвэгія, Канада, Ісьляндыя, Шатляндыя |
Разьмяшчэньне тайгі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тайга разьмяшчаецца ва ўмерана вільготнай гэаграфічнай зоне. Асновай расьліннага жыцьця тайгі зьяўляюцца іглічныя дрэвы. Для тайгі характэрныя балоты - імі пакрытыя паўночная Сыбір і мацерыковыя часткі Канады.
Тайга - найбуйнейшы сухапутны біём у сьвеце, яе плошча складае 15 мільёнаў км². Тайга - самая вялікая па плошчы краявідная зона Расеі. Яе шырыня ў Эўрапейскай частцы дасягае 800 км, а ў Заходняй і Ўсходняй Сыбіры - 2150 км. Таежныя зоны Расеі сталі фармавацца яшчэ да наступу ледавікоў.
У Эўропе тайговыя лясы займаюць практычна ўвесь Скандынаўскі паўвостраў і Фінляндыю. У Расеі паўднёвая мяжа тайгі праходзіць прыкладна праз Пскоў, Яраслаўль, Ніжні Ноўгарад, Екацярынбург, Томск, Чыту, Камсамольск-на-Амуры і сярэдні Сіхатэ-Алін на Далёкім Усходзе, дзе яе зьмяняюць зьмешаныя лясы. Большая частка Заходняй і Ўсходняй Сыбіры, Далёкага Ўсходу, горныя масівы паўночнага і сярэдняга Ўралу, Алтаю, Саянаў, Прыбайкальля, паўночнага Сіхатэ-Аліня, паўночнага Вялікага Хінгана пакрытыя тайговымі лясамі.
Тайга падзяляецца (у напрамку ад поўдня на поўнач) на тры падзоны па характары расьліннасьці: паўднёвую, сярэднюю і паўночную. У паўночнай тайзе дамінуюць нізкарослыя і разрэджаныя елкі і хвоі, у сярэдняй тайзе растуць у асноўным ельнікі-чарнічнікі. Расьліннасьць паўднёвай тайгі значна больш разнастайная.
Крайняя паўднёвая мяжа тайгі знаходзіцца на 42-й паралелі (паўночная частка вострава Хакайда ў Японіі), крайняя паўночная - аж да 72-й паралелі (Таймыр). Па шыротнай працягласьці гэта адна з найбольш працяглых кліматычных зон сьвету.
Флёра
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тайзе ўласьціва адсутнасьць, альбо слабое разьвіцьцё падлеску (бо ў лесе мала сьвятла), а таксама аднастайнасьь травяна-хмызняковага яруса і імховага покрыва («зялёныя імхі»). Віды кустоў (ядловец, бружмель, парэчка і інш.), ягаднікаў (чарніцы, брусьніцы і інш.), і травы (кісьліца, грушаўнік) нешматлікія як у Эўразыі, так і ў Паўночнай Амэрыцы.
На поўначы Эўропы (Фінляндыя, Швэцыя, Нарвэгія, Расея) пераважаюць яловыя лясы, у Паўночнай Амэрыцы (Канада, Аляска) - яловыя лясы з прымешкай лістоўніцы амэрыканскай. Для тайгі Ўралу характэрны сьветлахваёвыя лясы з хвоі звычайнай. У Сыбіры й на Далёкім Усходзе пануе рэдкастойная лістоўнічная тайга з падлескам з кедравага стланіка, рададэндраны даўрскай і іншых расьлін.
Фаўна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жывёльны сьвет тайгі багацей і разнастайней, чым тундры, але бядней фаўны шыракалістых і зьмешаных лясоў. Шырока распаўсюджаныя рысь, расамаха, воўк, ліс, буры мядзьведзь, выдра, собаль, ласіца, гарнастай і інш.; шматлікія зайцы, буразубкі, грызуны: бабры, бурундукі, мышы, палёўкі, вавёркі й палятухі. З капытных сустракаюцца паўночны і высакародны алень, лось, казуля, кабарга (у Сыбіры), лясны бізон (у Канадзе) і канадзки алень (у Паўночнай Амэрыцы і на Далёкім Усходзе).
У многія ўчасткі тайгі пранікаюць лясныя й лесалуговыя віды, уласьцівыя пераважна лісьцяным лясам зь менш суровым кліматам: куторы, эўрапэйскі вожык, заяц-русак, жаўтагорлая, лясная й палявая мышы, мыш-малышка, звычайная палёўка, куніца, тхор лясны, алень, казуля. Эндэмічны для сыбірскай тайгі собаль, лясны лемінг, алтайскі крот, плоскачэрпная, буйназубая, малюсенькая землярыйкі.
У тайзе гняздуецца больш за 300 відаў птушак. Звычайныя глушэц, звычайны рабчык, кедроўка, клёсты, некалькі відаў дзятлаў і соваў. Такія тайговыя віды птушак, як сыбірскі дрозд, белашыйная занатрыхія, зялёны лясны сьпявак, на зіму мігруюць на поўдзень. Для тайгі Паўночнай Амэрыкі тыповыя амэрыканскія віды тых жа родаў, што і ў Эўразыі (канадзкая рысь, амэрыканскі собаль, сабаляпадобная куніца, амэрыканскі заяц, пэнсыльванская палёўка).
Для распаўсюджваньня халадакроўных жывёлаў марозныя зімы ў тайзе складаюць істотную перашкоду. Паўзуны практычна адсутнічаюць (у Эўразыі сустракаюцца тры выгляду - звычайная гадзюка, падвязачная зьмяя звычайная й жывародная яшчурка), зь земнаводных распаўсюджаныя сыбірскі вуглазуб, саламандры, лясная жаба, леапардавая жаба, амэрыканская жаба. Вусякі шматлікія (у Канадзе сустракаецца каля 32 000 відаў вусякоў); багатая заедзь.
У тайговым лесе ў параўнаньні зь лесатундрай ўмовы для жыцьця жывёлаў больш спрыяльныя. Тут больш аселых жывёлін. Нідзе ў сьвеце, акрамя тайгі, ня водзіцца столькі пушных зьвяроў.
У зімовы пэрыяд пераважная колькасьць відаў безхрыбтовых, усе земнаводныя і паўзуны, а таксама некаторыя віды сысуноў апускаюцца ў анабіёз і зімовую сьпячку, зьніжаецца актыўнасьць шэрагу іншых жывёлаў.
Зьмена тайгі чалавекам (высяканьне, пажары, распрацоўка карысных выкапняў) выклікае істотныя зьмены фаўны – скарачэньне колькасьці традыцыйных відаў, укараненьне новых (цецярук, хамяк звычайны).
Тыпы тайгі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па краявідным складзе адрозьніваюць сьветлахваёвую (хвоя звычайная, некаторыя амэрыканскія выгляды хвоі, лістоўніцы сыбірская й даўрская) і больш характэрную і распаўсюджаную цёмнахваёвую тайгу (елка, піхта, кедравая хвоя). Драўняныя пароды могуць утвараць чыстыя (яловыя, лістоўнічныя) і зьмешаныя (ялова-піхтавыя) дрэвастоі.
Глеба, як правіла, дзярнова-падзолавы. Увільготненасьць дастатковая. Зьмест гумусу - 1-6%.
Ахова тайгі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тайгу Эўразыі, галоўным чынам масівы сыбірскае тайгі, называюць ”зялёнымі лёгкімі плянэты” (па аналёгіі з трапічнымі дажджавымі лясамі ў Афрыцы і Амэрыцы, і беларускімі балотамі ў Эўропе).
Для аховы й вывучэньня тыповых і ўнікальных прыродных краявідаў тайгі ў Паўночнай Амэрыцы й Эўразыі створаны шэраг запаведнікаў і нацыянальных паркаў, у тым ліку Вуд-Бафала, Баргузінскі запаведнік і інш.
У тайзе сканцэнтраваныя запасы прамысловай драўніны, адкрыты й распрацоўваюцца буйныя радовішчы карысных выкапняў (вугаль, нафта, газ і інш.)
Традыцыйныя заняткі насельніцтва - паляваньне на пушнога зьвера, збор лекавай сыравіны, дзікарослых пладоў, арэхаў, ягад і грыбоў, рыбалоўства, лесапрамысловая гаспадарка (здабыча і апрацоўка драўніны), жывёлагадоўля.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Аношка В. Тайга // БЭ ў 18 т. Т. 15. Мн., 2002.
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |