Перайсьці да зьместу

Пылва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пылва
эст. Põlva
Пылва
Герб Пылвы Сьцяг Пылвы


Краіна: Эстонія
Павет: Пылва
Плошча: 5,5 км²
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 5643 чал.[1]
шчыльнасьць: 1026 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +372
Паштовы індэкс: 63308
Нумарны знак: O
Геаграфічныя каардынаты: 58°3′13″ пн. ш. 27°3′20″ у. д. / 58.05361° пн. ш. 27.05556° у. д. / 58.05361; 27.05556Каардынаты: 58°3′13″ пн. ш. 27°3′20″ у. д. / 58.05361° пн. ш. 27.05556° у. д. / 58.05361; 27.05556
Пылва на мапе Эстоніі
Пылва
Пылва
Пылва
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.polva.ee/

Пы́лва (па-эстонску: Põlva) — горад у Эстоніі, адміністрацыйны цэнтар павету Пылва. Места знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы краіны й добра вядомае дзякуючы музычнаму фэстывалю Інтсыкурму, які праводзіцца кожны год у невялікай лясной мясцовасьці на заход ад яго.

Першая згадка пра паселішча на месцы гораду датуецца 1452 годам. Назва паходзіць ад эстонскага слова «каленка» (эст. põlv), аднак цалкам ягонае паходжаньне зьяўляецца ня ясным. Мясцовая легенда згадвае, што на гэтым месцы ў касьцёле Сьвятой Марыі была зьмешчаная дзяўчына, яна трымалася на каленках, каб выгнаць зь яе д’ябла. Гэта па агульным меркаваньні, з гэтае нагоды й быў названы горад.

Пылва знаходзілася на старым вайсковым шляху паміж Паўночнай і Паўднёвай Лівоніяй. Прыкладна ў 1240 годзе, неўзабаве пасьля хрысьціянізацыі Эстоніі, бэрнардынскія манахі пабудавалі тут царкву, прысьвечаную Паньне Марыі. Царква была падпарадкавана Дэрпцкаму эпіскапству. У XVI стагодзьдзі горад быў далучаны да Расейскае дзяржавы. У 1582 годзе горад быў уключаны як частка паўднёвай Эстоніі пад сувэрэнітэтам Рэчы Паспалітай, а пазьней увайшоў у склад Швэцыі. У 1721 годзе паводле Ніштацкай дамовы Эстонія й Лівонія адышлі ў склад Расейскай імпэрыі.

Толькі пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Эстоніі ў 1918 годзе ў горадзе адбыўся нацыянальны ўздым.

Палітычнае ўладкаваньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Савет гораду складаецца з 17 чальцоў, якія былі абраны згодна зь мясцовымі выбарамі. Урад складаецца зь пяці чальцоў.

Пылва мае тры школы.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пылвасховішча мультымэдыйных матэрыялаў