Перайсьці да зьместу

Поп-рок

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Поп-рок
Стылістычнае паходжаньнепоп, рок
Паходжаньне1960-я
Лягатып Вікісховішча Pop rock ў Вікісховішчы

Поп-рок — музычны жанр, які аб’ядноўвае элемэнты поп-музыкі і року. Сьпевы вызначаюцца простай структурай, лёгкаўспрымальнымі мэлёдыямі і паўтарэньнямі музычных пасажаў, а зь іншага боку — пашыраным ужываньнем электра-гітараў і ўдарных інструмэнтаў і, да пэўнай ступені, энэргічнасьцю і рашучасьцю. Мяккая і зьменлівая мэлёдыка куплетаў і гучныя, імпэтныя рэфрэны — тыповыя рысы поп-рок аранжыровак.