Перайсьці да зьместу

Падуст

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Падуст
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
НадклясаКасьцявыя рыбы
АтрадКарпападобныя
СямействаКарпавыя
РодChondrostoma
ВідПадуст
Бінамінальная намэнклятура
Chondrostoma nasus

Падуст (па-лацінску: Chondrostoma nasus) — рыба сямейства Карпавых (Cyprinidae). Дасягае ў даўжыню 50 сантымэтраў і вагі 1-1,5 кіляграмы. Вельмі рэдка падуст дасягае двух кіляграмаў. Зьяўляецца тыповай рачной рыбай. Зьлёгку сплошчанае з бакоў цела падуста забясьпечвае большую хуткасьць рыбы. Усе плаўнікі, акрамя хваставога, жаўтавата-аранжавыя. Сьпінны плаўнік дымкова-шэры.

Падуст харчуецца арганічнымі рэшткамі, што асядаюць на дно вадаёма і рознымі дробнымі доннымі бесхрыбетнымі. Найлепшыя ўмовы харчаваньня знаходзяцца на невялікай глыбіні, 0,4-1,8 мэтра, дзе грунт пакрыты дываном з водарасьцяў.