Марыё Гомэс
Марыё Гомэс | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 10 ліпеня 1985[1][2][3] (39 гадоў) | |
Рост | 189 см | |
Вага | 88 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004—2005 2005—2009 2009—2013 2013—2016 2015—2016 2016—2018 2018—2020 |
Штутгарт II Штутгарт Баварыя Фіярэнтына → Бэшыкташ (арэнда) Вольфсбург Штутгарт |
43 (21) 120 (63) 115 (75) 29 (7) 33 (26) 47 (18) 70 (22) |
Зборныя | ||
2007—2018 | Нямеччына | 78 (31) |
Марыё Гомэс Гарсія (па-гішпанску: Mario Gómez García; нарадзіўся 10 ліпеня 1985 году, Рыдлінген, ФРН) — былы нямецкі футбаліст гішпанскага паходжаньня, нападнік. Выбітны гулец нацыянальнай зборнай Нямеччыны. Найлепшы футбаліст Нямеччыны 2007 году.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Штутгарт»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2004 годзе Гомэс згуляў 10 хвілінаў за «Штутгарт» у матчы Лігі чэмпіёнаў у гульні супраць «Чэлсі» 9 сакавіка, а 8 траўня дэбютаваў за клюб у розыгрышы Бундэсьлігі.
«Баварыя»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]26 траўня 2009 году «Баварыя» заплаціла за яго рэкордную для Бундэсьлігі суму — паводле розных крыніцах ад 30 да 35 мільёнаў эўра. Лічыцца адным з найлепшых нападнікаў Нямеччыны. У першым сэзоне ў «Баварыі» Гомэс згуляў нядрэнна, але ад яго чакалі большага. Валодае цудоўнай тэхнікай і часьцяком забівае прыгожыя мячы, аднак у зборнай яму стала не шанцуе. 7 траўня 2011 году Гомэс забіў тры галы ў браму «Санкт-Паўлі», што стала ягоным пятым хет-трыкам за сэзон 2010—2011 гадоў у Бундэсьлізе, што зьяўляецца другім падобным паказчыкам за ўсю гісторыю нямецкіх чэмпіянатаў[5].
«Фіярэнтына»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]8 ліпеня 2013 году Гомэс далучылася да клюбу Сэрыі А флярэнтыйскай «Фіярэнтыны», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт. Як мяркуецца за гульца італьянскі клюб заплаціў 20 млн эўра[6]. Марыё быў афіцыйна прадстаўлены ў якасьці гульца «Фіярэнтыны» 15 ліпеня, на цырымоніі прысутнічала 20 тысяч чалавек[7].
Нацыянальная зборная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Марыё Гомэс дэбютаваў за зборную Нямеччыны ў матчы супраць зборнай Швайцарыі 7 лютага 2007 году. Нямеччына перамагла ў той гульні зь лікам 3:1, а Гомэс забіў другі гол каманды.
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Гомэса нямецка-гішпанскія карані, ягоны бацька гішпанец, родам з Гранады, а маці — немка.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Штутгарт»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2007
«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2010, 2013
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2010, 2013
- Уладальнік Супэркубка лігі Нямеччыны: 2010, 2012
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2013
«Бэшыкташ»:
- Чэмпіён Турэччыны: 2016
Нямеччына:
- Бронзавы прызэр чэмпіянату сьвету: 2006, 2010
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Эўропы: 2008
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Mario Gómez // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в MARIO GOMEZ // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в Mario Gómez // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1023941171 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Форвард «Баварии» Гомес сделал пятый хет-трик в нынешнем сезоне. championat.ru
- ^ Gomez-Wechsel nach Florenz perfekt. Bild.
- ^ Tutti pazzi per Gomez. Mediaset