Перайсьці да зьместу

Літані

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Літані
Агульныя зьвесткі
Вусьце Міжземнае мора
Краіны басэйну Лібан
Даўжыня
  • 140 км
Плошча басэйну 1940 км²

Літані (па-арабску: نهر الليطاني‎), у антычнасьці Леонтас (па-старажытнагрэцку: Λεόντης — львіная рака) — рака ў паўднёвым Лібане, якая выцякае з даліны Бэкаа і ўпадае ў Міжземнае мора на поўнач ад Тыру. Найдаўжэйшая рака Лібану працягласьцю 140 км, працякае толькі ўнутры краіны. Асноўная крыніца абвадненьня, водазабесьпячэньня і гідраэнэргетыкі ня толькі Паўднёвага Лібану, але і краіны ў цэлым.

Назва ракі паходзіць ад угарыцкага боства Лтн(d), сямігаловага марскога зьмея і служкі марскога бога Яма(d).

Даўжыня Літані разам з прытокамі складае 174 км, на працягу якіх клімат зьмяняецца ад сухога кантынэнтальнага да вільготнага субтрапічнага. Плошча вадазбору складае 2110 км², што займае каля 20% плошчы краіны. Вадазборны басэйн складае каля 30% усяго вадапатоку Лібану.

Большую частку рэчышча ідзе на поўдзень паралельна сырыйскай граніцы, пасьля чаго рэзка заварочвае на захад. На гэтым адцінку рака называецца Касыміе і цячэ амаль раўналежна граніцы з Ізраілем. За 10 км на поўнач ад Тыру на рацэ стаіць старажытны Леонцкі мост(d).

Ранейшыя гісторыкі лічылі, што біблійны Місфэрот-Маім, куды Ісус Навін выгнаў пераможаныя плямёны, знаходзіўся ў вусьці ракі Літані.

У чэрвені 1941 року ў вусьці адбылася бітва брытанска-аўстралійскіх войскаў(d) з сіламі Вішысцкай Францыі.

У 1959 адкрытае штучнае возера Караун і дамба Літана вышынёй 60 м ды даўжынёй 1350 м. Найбуйнейшая гідраэлектрастанцыя краіны здольная вырабляць 185 МВт электрычнасьці.