Перайсьці да зьместу

Люк Бэсон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Люк Бэсон
па-француску: Luc Besson
Імя пры нараджэньні Luc Besson
Дата нараджэньня 18 сакавіка 1959
Месца нараджэньня Парыж, Францыя
Занятак кінарэжысэр, прадусар, сцэнарыст
Гады дзейнасьці з 1981
Дзеці Juliette Besson[d], Shanna Besson[d], Talia Besson[d], Satine Besson[d] і Mao Besson[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0000108
Сайт luc-besson.com

Люк Бэсон (па-француску: Luc Paul Maurice Besson; нар. 18 сакавіка 1959, Парыж) — францускі кінарэжысэр, сцэнарыст і прадусар. Шарока вядомы дзякуючы кінастужкам, як то «Леон», «Пяты элемэнт», а таксама шэрагу фільмаў «Таксі».

Люк Бэсон нарадзіўся ў сям’і інструктараў па падводным плаваньні і ад самага дзяцінства рыхтаваўся працягнуць сямейную традыцыю. Усё дзяцінства ён правёў на ўзьбярэжжы Грэцыі і Югаславіі, захоплена займаючыся ныраньнем і падводнай фатаздымкай.

Люк вяртаецца ў Парыж, дзе спрабуе займацца рознымі справамі, пакуль не прывязваецца да кіно. На той час ён пераглядзеў шмат фільмаў, працуе на здымачных пляцоўках, на дапаможных ролях. У 19 гадоў ён едзе ў Галівуд, але, папрацаваўшы там «хлопчыкам на пабягушках», вяртаецца на радзіму і ідзе служыць у войска. Адслужыўшы ў войску ён вяртаецца да кінэматографу, спачатку ў якасьці пастаноўшчыка музычных кліпаў, а потым і як асыстэнт рэжысэра ў «вялікім» кіно. Дэбютам можна лічыць кароткамэтражную стужку «Перадапошні». Першым поўнамэтражным фільмам Бэсона была «Апошняя бітва», зьнятая на чорна-белую плёнку праз эканомію сродкаў.

Найбольш шырокае прызнаньне Люк Бэсон атрымаў пасьля выхаду на экраны ягонага трэцяга фільма «Падземка», за які ён быў намінаваны на «Лепшы фільм на замежнай мове» Брытанскай кінаакадэміі ў 1986 годзе. У гэтым фільме ўжо выразна чытаўся спэцыфічны стыль Бэсона — грымуткая сумесь напружанага дзеяньня і мэлядраматызму. У 1988 годзе Бэсон зьняў прыгожую стужку пра рамантыку падводнага сьвету «Блакітная бездань» (франц. Le grand bleu). Карціна, прасякнутая настальгіяй па дзіцячых гадах і павагай да прафэсіі вадалазу і куміру Жака Маёлі, прынесла Люку грошы, некалькі намінацыяў на «Сэзар» і шырокую вядомасьць.

Сапраўднай жа вяршыняй рэжысэрскай кар’еры Бэсона стаў наступны ягоны фільм «Мікіта», які выйшаў у 1990 годзе.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]