Ловэч
Ловэч | |||||
| |||||
Краіна: | Баўгарыя | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 200 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Тэлефонны код: | 068 | ||||
Паштовы індэкс: | 5500 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 43°8′5.197″ пн. ш. 24°42′41.526″ у. д. / 43.13477694° пн. ш. 24.711535° у. д.Каардынаты: 43°8′5.197″ пн. ш. 24°42′41.526″ у. д. / 43.13477694° пн. ш. 24.711535° у. д. | ||||
Ловэч | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.lovech.bg |
Ловэч (па-баўгарску: Ловеч) — горад на поўначы цэнтральнай частцы Баўгарыі. Знаходзіцца прыкладна за 150 кілямэтраў на паўночны ўсход ад сталіцы Сафіі. Побач з Ловэчам знаходзяцца гарады Плевэн, Траян і Тэтэвэн. Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Ловэцкай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Былая рымская цытадэль Гісарыя, разьмешчаная на аднайменным пагорку, была месцам, дзе ў 1187 годзе быў падпісаны мірны дагавор паміж Баўгарскім царствам і Бізантыйскай імпэрыяй. У XII стагодзьдзі Ловэч быў вялікім гандлёвым цэнтрам і адным з самых вядомых гарадоў Баўгарыі. Турэцкае ўварваньне ў сярэдзіне XIV стагодзьдзя не прайшло міма гораду, але крэпасьць Гісарыя была захопленая ў апошнюю чаргу ў 1446 годзе, хаця доўгі час пасьля гэтага горад карыстаўся прывілеямі, напрыклад, забаронай турэцкаму насельніцтву сяліцца ў горадзе альбо забарону на выцягваньне баўгарскіх дзяцей у войска янычараў.
У XVII стагодзьдзі Ловэч зноў стаў важным гандлёвым цэнтрам і адным з самых заможных гарадоў Баўгарыі. У часы рэвалюцыйных арганізацыяў супраць асманскага панаваньня Ловэч быў цэнтрам дзейнасьці Унутранай рэвалюцыйнай арганізацыі Васіла Леўскага, якая называлася Сакрэтны рэвалюцыйны камітэт. Леўскі быў арыштаваны турэцкімі вайскоўцамі ў вёсцы каля Ловэча пад назвай Какрына, а потым павешаны ў Сафіі. Самы вялікі музэй Васіла Леўскага ў Баўгарыі, які зьмяшчае шмат асабістых рэчаў, як то сшыткі, адзеньне і зброю, знаходзіцца ў старой частцы горадц Ловэч.