Кнэдлікі
Кнэдлікі | |
Кнэдлікі з гуляшам | |
Паходжаньне | |
---|---|
Асноўны складнік | |
Кнэ́длікі (па-чэску: knedliky) — нацыянальная страва чэскае, славацкае, аўстрыйскае і баварскае кухняў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва паходзіць ад нямецкага слова «knödel» і замацавалася ў чэскай мове ў пачатку XIX стагодзьдзя[1][2].
У сярэднявеччы гэтым словам называлі шарыкі ці конусы зь мяса і мочанага хлеба. Каля XVII стагодзьдзя пачала выкарыстоўвацца й мука. Узьніклі розныя варыянты стравы, у тым ліку і з рысу, ужываліся начыньні, вар’яваліся формы.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кнэдлікі ўяўляюць сабой шарыкі зь бездражжавога цеста ці бульбы, адвараныя ў падсоленай вадзе. Могуць быць з начыньнем.
Бываюць некалькіх відаў:
- зь цеста — па-чэску: houskové knedlíky
- з бульбы — па-чэску: bramborové knedlíky
- з садавінай — па-чэску: ovocné knedlíky
Раней кнэдлікі былі асобнай стравай, цяпер зазвычай падаюцца як гарнір да гарачае мясное стравы ці супу. Часта разам з кнэдлікамі падаюць і падліву.
Іншыя назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Вугоршчыне яны завуцца gombóc, па-нямецку knödel, у Люксэмбургу kniddel(en), у Італіі canederli.
На Беларусі страва з натаркаванай бульбы зь мясам завецца калдуны. Падобныя стравы існуюць таксама ў швэдзкай (kroppkaka), нарвэскай (raspeball ці komle), канадзкай (poutines râpées) кухнях.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Чеканова, Ася (24 красавіка 2010) Это опасное оружие кнедлик.... «Радыё Прага». Праверана 24 красавіка 2010 г.
- ^ Гісторыя кнэдліка