Перайсьці да зьместу

Карусант

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карусант
Плянэта «Зорных войнаў»
Астраграфічныя зьвесткі
РэгіёнЯдро Галяктыкі(pl)
СэктарКарусант
СыстэмаКарусант
Колькасьць сонцаў1
Колькасьць спадарожнікаў4, 3 пасьля зьнішчэньня аднаго юужан вонгамі
Каардынаты(0,0,0)
Дыямэтар12 240 км
Працягласьць дня24 гадзіны
Працягласьць году368 дзён
Адлегласьць ад ядра10 000 сьветлавых гадоў
Фізычныя зьвесткі
Атмасфэракіслародная сумесь
Гравітацыя9,81 м/с2
Ваданіжэй 5%
Грамадзкасьць
Насельніцтвалюдзі, розныя
Колькасьць1 000 000 000 00
Населеныя пунктыХрам джэдаяў, Галяктычны сэнат
ПрыналежнасьцьГаляктычная рэспубліка, Галяктычная імпэрыя, Новая рэспубліка

Каруса́нт (па-ангельску: Coruscant) — плянэта сусьвету «Зорных войнаў». Зьяўляецца цэнтрам Галяктычнай рэспублікі, а потым імпэрыі. Амаль усю паверхню плянэты займае горад. Плошча раёнаў, дзе няма гораду, зусім невялікая. У асноўным такія раёны знаходзяцца каля палюсоў. Клімат на плянэце падтрымліваецца штучна.

На плянэце разьмяшчаюцца штаб-кватэры шматлікіх буйных карпарацый і ўстановаў. Таксама на Карусанце месьціўся Галяктычны сэнат за часамі Старой і Новай Рэспублікі, і Храм джэдаяў. За часамі імпэрыі на плянэце знаходзіўся імпэратарскі палац, а сама плянэта была перайменаваная ў імпэратарскі цэнтар. Плянэта агорнута двайным плянэтарным шчытом, абараняецца флётам.

Паверхня плянэты была цалкам зруйнаваная пад час вайны з юужан вонгамі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]