Перайсьці да зьместу

Дуглас Гэйг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дуглас Гэйг
19 чэрвеня 1861(1861-06-19)[2][4][3][…]29 студзеня 1928(1928-01-29)[1][2][3][…] (66 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца сьмерці
Прыналежнасьць Вялікабрытанія[d]
Род войскаў Брытанская армія[d]
Званьне фельдмаршал[d]
Камандаваў Брытанскія экспедыцыйныя сілы[d]
Бітвы/войны
Узнагароды
ордэн Індыйскай імпэрыі ордэн Чортапалоху рыцар Вялікага Крыжа Каралеўскага Віктарыянскага ордэна Knight Commander of the Order of the Indian Empire Distinguished Service Medal ордэн сьвятога Георгія IV ступені 1914–15 Star British War Medal Вайсковы мэдаль Ваенны крыж 1914—1918 рокаў Order of the Star of Karađorđe ордэн Міхая Храбрага кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёну вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна рыцар Вялікага крыжа ордэна Лазьні Order of the Rising Sun with Paulownia Flowers, 1st class Order of the Paulownia Flowers Крыж Свабоды ордэн князя Данілы I Вялікая стужка ордэна Леапольда I ордэн сьвятых Маўрыцыя і Лазара Military Order of the Tower and Sword Order of Rama ордэн Заслугаў Victory Medal
Дуглас Гэйг

Дуглас Гэйг (па-ангельску: Duglas Haig; 19 чэрвеня 1861, Эдынбург — 29 студзеня 1928, Лёндан) — ангельскі вайсковы дзеяч, фэльдмаршал (1917), граф і віконт (1919).

Нарадзіўся ў сям’і вытворцаў вядомай маркі віскі. Атрымаў адукацыю ў каледжы ў Брыстале, пасьля ў Оксфардзе. Скончыў вайсковую акадэмію ў Сандгэрсьце.

Вайсковую службу распачаў у 7-м яго Каралеўкага вялікасьці гусарскім палку ў 1886 годзе ў Індыі. Удзельнік брытанскай выправы 1898 да Судану супраць мадзіхістаў. У 1899-1902 браў удзел у Другой англа-бурскай вайне.

У 1903 атрымаў палкоўніка і быў накіравана ў Індыю, на пасаду інспэктара кавалерыі і начальніка штабу англа-індускай арміі. У 1906 ў званьні генэрал-маёра, адкліканы ў Ангельшчыну. Кіруе падрыхтоўкай і навучаньнем войска.

Падчас I сусьветнай вайны, камандуючы Першым Брытанскім экспэдыцыйным корпусам ў Францыі. У сьнежні 1915 галоўнакамандуючы Брытанскім Экспэдыцыйным войскам у Францыі. Удзельнік Бітвы на Соме 1916 і Бітвы пад Пашэндэйлем ў 1917.

Пад час вайны не лічыўся з жыцьцямі жаўнераў каб дасягнуць пастаўленых мэтаў, з-за гэтага Антанта трымала вялікія людзкія страты. У 1919 узнагароджаны шляхецкімі тытулямі.

  1. ^ а б Хейг Дуглас // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  2. ^ а б в Douglas Haig, 1st Earl Haig // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. ^ а б в Douglas Haig // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  4. ^ Lundy D. R. Field Marshal Douglas Haig, 1st Earl Haig // The Peerage (анг.)
  5. ^ а б Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. MatthewOxford: OUP, 2004.