Гульдэн
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f3/Behrens_66.jpg/240px-Behrens_66.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/84/Fr_1617-Schlegel_19var.jpg/240px-Fr_1617-Schlegel_19var.jpg)
Гульдэн (па-нямецку: Gulden, скарочана ад Guldin pfenninc — залатая манэта) — гістарычная манэта (першапачаткова з золата, затым са срэбра), а таксама валютная адзінка многіх краінаў.
Гістарычная манэта
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Залаты гульдэн
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першапачаткова гульдэнам назвалі залатую манэту, якая чаканілася ў Нямеччыне з XIV стагодзьдзя ў перайманьне залатому флярыну.
Першы час нямецкія флярыны (гульдэны) капіявалі флярэнтыйскую залатую манэту, пазьней на манэтах сталі чаканіць уласныя сюжэты.
Гульдэны чаканілі ў Любэку, шырокае хаджэньне атрымалі таксама Райнскія гульдэны (іх выпускалі імпэрскія гарады Трыр, Кёльн, Майнц).
З 1679 г. і да ўведзеньня ў 2002 годзе эўра, гульдэн быў галоўнай грашовай адзінкай Нідэрляндаў.