Перайсьці да зьместу

Галеча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Графік зьмяненьня колькасьці людей у стане галечы (чырвоная зона)

Гале́ча ці ўскра́йняя бе́днасьць, абсалю́тная беднасьць — стан, які характарызуецца цяжкай дэпрывацыяй асноўных патрэбаў чалавека, як то патрэбы ў харвачаньні, пітной вадзе, санітарыі, аховы здароўя, жыльля, адукацыі і інфармацыі. Гэты стан залежыць ня толькі ад даходу, але і ад доступу да паслугаў[1].

Панятак галечы быў упершыню вызначаны Арганізацыяй Аб’яднаных Нацыяў у 1995 годзе. У 2008 годзе галеча была вызначана Сусьветным банкам як стан, калі чалавек жыве менш за 1,25 даляраў на дзень у цэнах 2005 году. Гэтая мера зьяўляецца эквівалентам 1 даляра на дзень у цэнах 1996 году ў ЗША. Пераважная большасьць людзей, якія жывуць ва ўмовах ускрайняй беднасьці, то бок 96%, пражывае ў краінах Паўднёвай Азіі, Афрыкі на поўдзень ад Сахары, краінах Карыбскага басэйну, Усходняй Азіі і Ціхага акіяна, і амаль палова пражываюць у Індыі і Кітаі[2].

Скарачэньне маштабаў галечы і голаду стала першай мэтай разьвіцьця тысячагодзьдзя, якую ўсталявалі 189 дзяржаваў-чальцоў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў у 2000 годзе. У прыватнасьці, адна з мэтаў прадугледжвала зьніжэньне галечы ў два разы да 2015 году. Гэтая мэта была пасьпяхова дасягнутая на 5 гадоў раней за плянаваны тэрмін. Да 2030 году згодна з плянамі ААН, Сусьветнага банку і ЗША галеча павінна быць выкаранена.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]